Свет11

Z-блогеру прысудзілі 6,5 года за допісы пра расійскія ўдары па Украіне. А раней ён быў добраахвотнікам у войску «ДНР»

Расійскі блогер Андрэй Куршын, чый тэлеграм-канал Moscow Calling у свой час меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў, атрымаў тэрмін па артыкуле за «фэйкі» аб расійскім войску.

Андрэй Куршын, фота Укантакце

Падставай сталі два пасты ў яго тэлеграм-канале. У першым гаворка ішла пра абстрэл дамбы ў Крывым Рогу. «Гэты ўдар, без сумневу, з'яўляецца ваенным злачынствам УС РФ», — пісаў Куршын. У другім ён паведамляў пра ўдар па раддоме ў Запарожскай вобласці.

Куршын адносіўся да той групы Z-блогераў, якія крытыкавалі Міністэрства абароны Расіі.

Андрэй Куршын, фота Укантакце

Адметна, што ў 2014-2015 ён сам ваяваў супраць Украіны — пасля пачатку расійскай агрэсіі прыехаў з Масквы ў Данецк і ўступіў у войска «ДНР». Блогер адзначае, што дагэтуль падтрымлівае сувязь з байцамі, збіраў ім дапамогу.

У верасні 2023 года Куршына затрымалі і змясцілі пад хатні арышт. З таго часу яго канал не абнаўляецца.

Каментары1

  • Аша
    07.08.2024
    Куршын не быў Z-блогерам, Moscow Calling быў фактычна адзіны канал, дзе рускі патрыёт пераабуўся і пісаў пра тое, што вайна не патрэбна і нават падтрымліваў украінцаў. За тое і прысеў.

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе10

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі2

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

Зяленскі: Ніякага прызначэння прэзідэнцкіх выбараў 24 лютага не будзе1

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат Вадзіма Кабанчука2

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік2

Колькі разоў на дзень мы бздзім? Вучоныя змаглі падлічыць11

Людзі п’юць менш піва — Heineken скарачае да 6 тысяч супрацоўнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе10

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць