Меркаванні22

Што такога ўмеюць беларусы, чым можна скарыць свет? Адказ эканаміста Данейкі

Пра «схаваных чэмпіёнаў» у бізнэсе эканаміст Павел Данейка разважаў у ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца».

Павел Данейка. Скрын відэа ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»

Сярод галін, дзе беларусы канкурэнтаздольныя, Павел Данейка падкрэслівае ў першую чаргу ІТ.

«ІТ да гэтага крызісу займалі трэцяе месца па ўкладзе ў ВУП, апярэдзіўшы сельскую гаспадарку. Вось гэта ключавы прадукт», — кажа Данейка.

Ён згадвае такое паняцце, як «схаваныя чэмпіёны». Гэта кампаніі, якія дамінуюць на сусветным рынку ў вузкіх сегментах. У Беларусі, па яго словах, 35 такіх кампаній.

«Гэта ў прыборабудаванні бачна — тады фізічныя характарыстыкі прыбора маюць меншае значэнне, калі ёсць добрае праграмнае забеспячэнне. Добры прыклад — калі старыя прыборы УГД аснасцілі сучасным праграмным абсталяваннем і яны сталі працаваць лепш за новыя прыборы».

Сінтэз электронікі і праграмнага забеспячэння — тое, на што нам трэба рабіць стаўку, лічыць Данейка.

«Укараненне праграмнага забеспячэння ў розныя вытворчыя працэсы — ключавыя элементы змянення якасці. У нас ёсць адна абутковая кампанія, якая цяпер сусветны лідар у раскроі скуры. Гэта складаны працэс — кожная карова мае спецыфічную скуру, нельга загадзя зрабіць раскрой. Таму яны стварылі праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе аўтаматызаваць гэта».

Эканаміст адзначае таксама, што за мяжой паспяховыя беларускія будаўнічыя кампаніі.

«Будоўля — пастаянна хаос, і трэба прымаць рашэнні. Беларусы ўмеюць знаходзіць рашэнні самі», — тлумачыць ён прычыну.

Данейка разважае, што ў адсутнасці замежных інвестыцый у эканоміку таксама ёсць плюс — бізнэс сам шукае паспяховыя доўгатэрміновыя стратэгіі, а не бярэ гатовыя рашэнні.

«Напрыклад, калі трансфармаваць нашу дрэваапрацоўку, то гэта трэба рабіць на аснове нацыянальнага бізнэсу з мінімальным прыцягваннем замежных інвестыцый», — лічыць эканаміст.

Каментары2

  • бабруйчанін
    12.08.2024
    Памятаем У канцы 80х пачатку 90х зьявілісь заходнія " раднікі- параднікі" " эКсперты" менеджэры "))) Чыталі на той момант Ф Котлера " основы маркецінга" Лі Якоку... нешта разумелі.Класіка " карл маркс энд спенсер" былі дакладны"за 300% і сябе прададуць" На рызыкоўныя на іх погляд рынкі заходзяць у першую чаргу авантурысты ашуканцы " квірмараліныя" персанажы....Пакуль свае " магнаты" сярэдні клас ні паўстане абмежаванне дзля " макдональдс" таксама .Ніякай " прыхватызацыі" ..Ці як казаў Бабарыка " аптымізацыя" Гэта зараз так ашуканства грабаванне клічуць.
  • Acab
    12.08.2024
    О, ўжо спадарыню Сугачыху прамуюць. Субкультура грантавая, слухаю час ад часу яе гумарыстычнае шоў з элемэнтамі дзіцячай адвертасьці.
    Ня саступаюць БТ з Белсатам

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць