Свет55

Трамп назваў адной з прычын уварвання Расіі ва Украіну словы Байдэна

Экс-прэзідэнт ЗША і кандыдат на выбарах-2024 даў інтэрв'ю Ілану Маску. Там Трамп выказаўся наконт вайны ва Украіне. 

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Трамп даў зразумець, што вайна пачалася з-за «дурных рэчаў», якія зрабіў Байдэн — напрыклад, заяў, што Украіна можа быць у NATO, паведамляе «Політіка страны»

Таксама ён назваў Пуціна «добрым перамоўшчыкам» і заявіў, што ва Украіны «няма людзей» для перамогі. 

«Калі я сышоў [з пасады прэзідэнта ЗША ў студзені 2021 года], яны пачалі фармаваць вялікае войска на мяжы з Украінай. Я думаў, што ў выпадку з Пуціным, а ён добры перамоўшчык, яны робяць гэта, каб весці перамовы.

А потым Байдэн пачаў казаць дурныя рэчы. Напрыклад, ён сказаў, што Украіна можа быць у NATO. Колькі NATO існавала, столькі Расія казала, што ніколі на гэта не пойдзе. А тут мы бярэм і гаворым гэта. Бо ў нас прэзідэнт з нізкім IQ. У яго ён быў нізкі яшчэ 30 гадоў таму, а цяпер, напэўна, наогул яго няма. Расія перамагла Германію разам з намі. Напалеон. У іх велізарная сіла. А ва Украіны цяпер нават людзей няма. Яны адпраўляюць на вайну маладых і пажылых людзей. Мы ў жудасным становішчы», — сказаў Трамп.

Ён таксама заявіў, што плануе «паладзіць» з Пуціным. І паведаміў, што пагражаў яму ў перыяд свайго прэзідэнцтва, калі той атакуе Украіну. 

«Я сказаў Уладзіміру Пуціну: «Не рабі гэтага. Ты не можаш гэта зрабіць, Уладзімір. Дрэнныя дні прыйдуць. Не рабі гэтага». Я сказаў яму, што я зраблю ў адказ на яго дзеянні. Ён сказаў: «Гэта немагчыма». Я сказаў: «Яшчэ як магчыма». Гэта была наша апошняя размова. Ён бы ніколі гэтага не зрабіў. Я ладзіў з ім. Я спадзяюся, і цяпер з ім зладзіць. Гэта будзе вельмі добра», — сказаў Трамп.

Ён таксама абвінаваціў Абаму з Байдэнам, што тыя зрабілі саюзнікамі і Расію, і Кітай.

«Калі вы студэнт гістарычнага факультэта, то вы першым чынам павінны зразумець, што нельга дапусціць супадзення Расіі і Кітая», — дадаў Трамп.

Са слоў кандыдата ад рэспубліканцаў, свету цяпер пагражае ядзерная катастрофа, а не кліматычная. 

«Людзі кажуць пра глабальнае пацяпленне, змяненне клімату, але яны ніколі не кажуць пра ядзернае «пацяпленне». А гэта праблема сёння. У нас ёсць пяць краін з вялікай ядзернай магутнасцю. Яшчэ і іншыя да іх далучаюцца. Гэта вельмі небяспечна. І калі я кажу, што прадухілю Трэцюю сусветную вайну, я менавіта гэта і зраблю. Але праўда ў тым, што гэтая вайна ўжо будзе не пра войска, танкі і салдат, якія страляюць адзін у аднаго. Гэта будзе іншы ўзровень разбурэнняў, які яшчэ ніхто ніколі не бачыў», — сказаў Дональд Трамп.

У размове з Трампам Маск прапанаваў сябе на пасаду ў ягонай адміністрацыі, калі той вернецца ў Белы дом. Мільярдэр кажа, што можа дапамагчы «стрымліваць дзяржаўныя выдаткі». Трамп адказаў, што яму было б гэта прыемна, бо мільярдэр з'яўляецца «выдатным эканамістам».

Інтэрв'ю ў жывым эфіры прагледзелі 1,3 мільёна чалавек.

Каментары5

  • Ага
    13.08.2024
    А вось і зноў вада на млын пуціна ад яго агента, нездарма пуцінскія боты топяць за Трампа.
  • Базыль
    13.08.2024
    Ну так, Трамп ужо ж с ынам домовіўся..
    пес да бол..
  • Андрусь
    13.08.2024
    Пра што збіраецца дамаўляцца Трамп з Пуціным? Прызнаць анэксію акупаваных тэрыторый? Мабыць Трамп не ведае што Расея даўно прызнала незалежнасць і межы Ўкраіны

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць