Грамадства

Пасольства Італіі вырашыла правяраць мэтавае выкарыстанне віз

Пра гэта ў панядзелак папярэдзіў візавы цэнтр, які працуе з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Пры паўторнай падачы на візу давядзецца прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць яе выкарыстанне.

«Пасольства Італьянскай Рэспублікі праводзіць выбарачны маніторынг мэтавага выкарыстання выдадзеных віз. Атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з'яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны). У сувязі з гэтым пры паўторным звароце па візу мы просім заяўнікаў прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

У якасці прыкладаў пацвярджальных дакументаў у цэнтры назвалі:

  • аплачанае пражыванне ў Італіі з указаннем прозвішчаў і дат;
  • аплачаныя квіткі ў Італію;
  • імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго не менш за 50 еўра);
  • выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі;
  • сумесныя фатаграфіі — для заяўнікаў па запрашэнні грамадзян Італіі.

«Вышэйпаказаныя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць быць карыснымі для рашэння аб выдачы візы. Гранічны аб'ём — да 4 аркушаў», — гаворыцца ў аб'яве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць