Культура

Выстава фларыстыкі ў Музеі Янкі Купалы

З 9 лютага па 9 сакавіка 2010 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіць выстава «Думкі-чары як кветкі рассеяў…» народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта». Кампазіцыі створаны па матывах творчасці Янкі Купалы.

З 9 лютага па 9 сакавіка 2010 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіць выстаўка «Думкі‑чары як кветкі рассеяў…» народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта».

Кампазіцыі створаны па матывах творчасці Янкі Купалы. Калі глядзіш на работы майстроў адразу ўзгадваюцца цудоўныя радкі з вершаў беларускага песняра. Мілагучныя купалаўскія радкі, напоўненыя трапяткой любоўю да роднай прыроды, натхнілі мастакоў на стварэнне цудоўных кампазіцый і далі назву выстаўцы.

«Спрасаваныя кветкі», «кветкаскладанне», «кветкавы жывапіс» — так сёння называюць фларыстыку. Палітрай «кветкавага» жывапісу, асноўнымі выяўленчымі сродкамі з’яўляюцца высушаныя расліны: лісце, ляпёсткі кветак, мох, карані, травы, насенне. Любая кветка, ліст маюць індывідуальную форму, фактуру, узор і адценне. У руках фларыста тонкая былінка ператвараецца ў разлапістае дрэва, насенне бярозы — у чараду птушак, лісце срэбранай вярбы — месяцовымі блікамі на вадзе. Работы з фларыстычнага матэрыялу цікава разглядаць зблізу, і пры гэтым яны не страчваюць сваёй цэласнасці. Гэта магія, якую мы не знойдзем у будзённым жыцці.

***

За перыяд існавання (з 1991 года) клуб «Анюта» правёў больш за 70 выставак у гарадах Віцебскай вобласці і РБ, а таксама ў гарадах Нінбург (Германія), Масква, Мурманск. Штогод праводзіцца выстаўка клуба да Дня жанчын. Клуб «Анюта» — пастаянны ўдзельнік фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», лаўрэат двух Рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці «Беларусь — мая песня». Творы віцебскіх мастакоў‑фларыстаў знаходзяцца ў прыватных калекцыях жыхароў Расіі, Германіі, ЗША, Ізраіля і іншых краін. Для членаў клуба фларыстыка не проста від мастацтва, а вобраз мыслення, філасофія жыцця.

Выстаўка будзе добрым падарункам да дня закаханых 14 лютага. На ёй можна будзе выбраць цудоўныя падарункі для закаханых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай12

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць