Свет77

У Пермскім краі забілі 27-гадовую дзяўчыну і яе 7-гадовую дачку. У забойстве падазраецца баец ПВК «Вагнер»

Праз два тыдні ён павінен быў адправіцца ў зону баявых дзеянняў.

Фота: Baza

У Пермскім краі Расіі забілі 27-гадовую дзяўчыну і яе 7-гадовую дачку. У забойстве падазраецца баец ПВК «Вагнер»— два гады таму ён быў асуджаны за забойства маладой жанчыны, але адправіўся на вайну ва Украіну, быў паранены і знаходзіўся ў горадзе ў адпачынку па раненні. Праз два тыдні ён павінен быў адправіцца ў зону баявых дзеянняў, піша Baza.

Целы 27-гадовай Кацярыны і яе 7-гадовай дачкі былі выяўленыя ў кватэры ў горадзе Чусавым вечарам 29 жніўня. Неўзабаве ўстанавілі і асобу меркаванага забойцы: ім аказаўся яе хлопец, 27-гадовы Арцём Бучын.

Бучын ваяваў ва Украіне, але атрымаў мінна-аскепкавае раненне правай нагі і пасля лячэння паехаў у адпачынак у родны горад. Цяпер ён абвешчаны ў вышук. Са слоў крыніц, праз раненне ў мужчыны ёсць характэрная асаблівасць: ён кульгае на правую нагу.

Фота: Baza

Арцём Бучын і раней меў праблемы з законам. Ён быў судзімы за нявыплату аліментаў, рабаванне з ужываннем гвалту, а таксама забойства. У 2022 годзе Арцём Бучын забіў дзяўчыну Таццяну Ракуціну. Са слоў мужчыны, на злачынства ён пайшоў, бо яго «пераклініла». Пасля забойства ён спрабаваў пакончыць з сабой, але няўдала. Экспертыза прызнала Бучына адэкватным.

У лютым 2023 года Бучына прысудзілі да 20 гадоў калоніі. Там ён заключыў кантракт з ПВК і адправіўся на перадавую. 

У 2024 годзе Бучын вярнуўся з вайны ў адпачынак па раненні і павінен быў знаходзіцца ў Чусавым з 13 жніўня па 12 верасня. Цяпер па факце забойства маці і дзіцяці заведзена крымінальная справа.

Каментары7

  • 321
    30.08.2024
    Замардаваў ужо адну дзяўчыну, а іншая немаведама з чаго чакае, што з ёю ён будзе "харошы". Ну як так? Яшчэ і дзіця загінула, зусім невінаватае ў гэтых ідыёцкіх гульнях дарослых. Бяда...
  • *%*
    30.08.2024
    Гэта героі Расеі. Забіў - бывае, забіў яшчэ раз - ну што тут зробіш. Так мог бы памерці ад водкі. Але ж не - сумленна забівае на Украіне
  • Спадар
    30.08.2024
    Ды вы што ---"не всё так однозначно"!

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць