Свет88

Расійская глыбінка: жанчыне далі 13 гадоў за падпал ваенкамата. Два яе сыны сядзяць, трэці на вайне, чацвёрты ў прытулку

Шматдзетная жанчына з расійскай глыбінкі Кацярына Бабаева атрымала тэрмін за падпал ваенкамата і цяпер сядзіць разам з 18-гадовым сынам. Старэйшы яе сын адбывае тэрмін за разбой. Другі ваюе ва Украіне. А самы малодшы пасля арышту маці патрапіў у прытулак. Гісторыю сям'і Бабаевых з Ніжагародскай вобласці Расіі інтэрнэт-выданню «Вёрстка» расказалі праваабаронцы.

Кацярына Бабаева Екатерина Бабаева Ekaterina Babaeva
Кацярына Бабаева. Фота: старонка жанчыны / vk.com

Аўтары высветлілі, што Кацярына паходзіць з сям'і, дзе было шасцёра дзяцей. Пасля васьмі класаў школы яна паступіла ў ПТВ і атрымала спецыяльнасці кухаркі. Рана выйшла замуж, у 18 гадоў нарадзіла першага сына Дзмітрыя. У хуткім часе муж яе кінуў.

Жанчына выйшла другі раз замуж і пераехала разам з мужам у пасёлак Бурапалом у Ніжагародскай вобласці. У пасёлку трохі больш за тры тысячы жыхароў. Асноўнымі месцамі працы з'яўляюцца чыгунка і калонія, якая знаходзіцца побач.

Пасля пераезду Кацярына нарадзіла другога сына Мікіту, а праз некалькі гадоў развялася з мужам. Трэцім яе мужам стаў адзін з мужчын, што адбыў пакаранне ў калоніі. Ён быў на 15 гадоў за яе старэйшым. У пары нарадзілася яшчэ два сыны — Максім і Ігар.

Катерина Бабаева с сыновьями Максимом и Игорем Kateryna Babayeva with her sons Maxim and Igor Кацярына Бабаева з сынамі Максімам і Ігарам
Кацярына Бабаева з сынамі Максімам (справа) і Ігарам. Фота: старонка Кацярыны Бабаевай / vk.com

У 2020 годзе трэці муж памёр (у яго былі праблемы з сэрцам), і Кацярына засталася адна з двума непаўналетнімі сынамі. Незадоўга да сваёй смерці муж атрымаў ордар на новую кватэру, куды сям'я пасля судовых цяжбаў (мясцовая адміністрацыя лічыла, што ні ўдава, ні дзеці не маюць права на кватэру) перасялілася з бараку.

Мясцовыя жыхары расказалі, што Кацярына злоўжывала алкаголем, але калі ўлады забралі яе малодшага сына, закадзіравалася. Пры гэтым яна афіцыйна нідзе не працавала, жыла на сродкі ад пенсіі, што прызначылі ўлады пасля смерці мужа. Таксама грошы дасылаў другі сын жанчыны — Мікіта. Ён скончыў Разанскае ваенна-каманднае вучылішча і з лютага 2022 года ваюе ва Украіне. Як высветлілі журналісты, мужчына прымаў удзел у баявых дзеяннях у Бучы і Гастомелі.

Мікіта Бабаеў Никита Бабаев Nikita Babaev
Сын Кацярыны Мікіта Фадзеяў. Фота: старонка Кацярыны Бабаевай / vk.com

Па словах сына Кацярыны Максіма, яго маці падманулі махляры. Для пагашэння доўгу Кацярыну прымусілі ўзяць крэдыты і перавесці грошы на пэўны рахунак. Пазней высветлілася, што ён быў украінскім.

Пасля гэтага махляры сталі шантажыраваць жанчыну, што паведамяць у праваахоўныя органы аб яе пераводзе і яна патрапіць за краты, а яе трэцяга сына Максіма забяруць на вайну.

Каб гэтага не адбылося, чалавек, які ёй званіў і прадставіўся супрацоўнікам ФСБ, прапанаваў кінуць кактэйль Молатава ў будынак мясцовага ваенкамата і запісаць гэты акт на відэа. Падпал, па яго словах, дапаможа выявіць здраднікаў у шэрагах работнікаў ваенкамата, а яе пасля афіцыйнага допыту адпусцяць дахаты і забудуць пра перавод грошай.

Жанчына зрабіла гэта разам з сынам Максімам, які не захацеў яе адпускаць адну, 15 лістапада 2023 года.

Іх затрымалі адразу на месце злачынства. Па словах сведак, Кацярына ўмольвала паліцэйскіх звярнуць увагу на трансляцыю, якую яна вядзе для «супрацоўніка ФСБ», і спрабавала даць ім зразумець, што ўсё адбываецца пад кантролем спецслужбаў.

У ліпені 2024 года па справе аб тэракце суд прысудзіў маці 13 гадоў калоніі, а сыну, які на момант здзяйснення злачынства быў непаўналетнім, 4,5 года калоніі.

У зняволенні знаходзіцца і старэйшы сын жанчыны Дзмітрый. Яшчэ ў 2016 годзе ён быў асуджаны на 14 гадоў за разбой і наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці чалавека. З прысуду вынікае, што Дзмітрый разам з сябрам п'янымі ўварваліся ў кватэру да мясцовага жыхара, патрабавалі грошай, жорстка яго збілі за адмову і катавалі прасам.

Малодшаму сыну Кацярыны Бабаевай цяпер 8 гадоў, і ён знаходзіцца ў прытулку, у якім ужо калісьці быў, калі яго забіралі ад маці, якая піла. Нягледзячы на тое, што ў Кацярыны ёсць родныя браты і сёстры, ніхто з іх не захацеў забраць хлопчыка сабе. Яго чакае дзіцячы дом.

Каментары8

  • вангую
    03.09.2024
    зараз вылезе імя і перапіша з метадычкі пра губернскае
  • На самом деле не хотят.
    03.09.2024
    Не хотят и даже не думают об этом. Просто хотят "квартиру в Минске", для чего согласны творить любую колхозную дичь, где предела безумия, рамок преступления попросту нет.
  • В СБУ таланты
    03.09.2024
    Похоже на историю Рико Кригера

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу3

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў

Сын Усамы бен Ладэна, якога лічылі мёртвым, будуе лагеры для тэрарыстаў 3

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу3

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

Галоўнае
Усе навіны →