Грамадства

Яшчэ адзін беларускі праваслаўны святар прыняты ў клір Усяленскага патрыярхату

Архіепіскап Амерыкі Эльпідафор паведаміў пра рашэнне прыняць беларускага святара Пятра Пракапцова, які ў 2022 годзе мусіў пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу, у клір Грэчаскай праваслаўнай архіепіскапіі Амерыкі, піша «Хрысціянская візія».

Протаіерэй Пятро Пракапцоў падчас службы ў Прыбытках

Протаіерэй Пятро Пракапцоў — былы настаяцель прыходу храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Прыбыткі Гомельскага раёна. Гэтая мясцовасць знаходзіцца ўсяго за 5 км ад аэрадрома ў Зябраўцы, які выкарыстоўваўся расійскімі войскамі для авіяўдараў па Украіне.

Да святара шмат разоў звярталіся расійскія вайскоўцы, дыслакаваныя ў раёне названага аэрадрома, з просьбай асвячаць баявую тэхніку. Але Пракапцоў катэгарычна адмаўляўся, а каб пазбегнуць ціску, часова выехаў у паломніцтва ў Свята-Духаў манастыр у Вільню. Гомельскі архіепіскап Стэфан (Нешчарэт) падчас гэтай паездкі пагражаў святару пазбаўленнем сану і тым самым вымусіў вярнуцца ў Гомель.

Адразу пасля вяртання Пятро Пракапцоў быў выкліканы на размову да архірэя. Пасля гэтай гутаркі яму патэлефанавалі з Гомельскага ўпраўлення КДБ, дзе правялі апытанне аб прычынах паездкі ў Літву, як рабіў візу, ці супрацоўнічае з «Хрысціянскай візіяй». Пасля таго святара прымусілі падпісаць дакумент, што ён папярэджаны аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў, спансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, перадачы звестак, якія ганяць палітычны лад і Лукашэнку, замежным СМІ, заклікаў да забастовак.

Баючыся далейшага ціску, Пракапцоў пасля таго быў вымушаны выехаць за мяжу. Архіепіскапам Стэфанам ён быў забаронены ў служэнні, але цяпер можа служыць ужо незалежна ад РПЦ.

Перад гэтым, у красавіку 2023 года, у юрысдыкцыю Усяленскага патрыярхату перайшлі беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой, якія таксама пакінулі радзіму з прычын палітычнага пераследу і цяпер арганізуюць жыццё беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»4

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»4

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць