Грамадства99

Шрайбман паразважаў, ці пойдзе Лукашэнка на выбары і чаму ён загаварыў пра Пачобута

А таксама патлумачыў, навошта патрэбны «беларускі ютуб».

Арцём Шрайбмам Артём Шрайбман Artem Shraibman
Арцём Шрайбман. Скрын відэа utro / YouTube

У новым выпуску ютуб-шоу «Обычное утро» палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана папрасілі пракаментаваць некаторыя актуальныя пытанні.

Навошта чыноўнікам беларускі ютуб

Адказваючы на гэта пытанне, Шрайбман нагадаў момант з фільма Духless, у якім герой б'ецца галавой аб руль і крычыць «Бабкі, бабкі, бабкі!»

«Думаю, што прычына дастаткова празаічная. Для выканаўцаў гэта грошы. Для тых, хто гэта «прадаваў» Лукашэнку, гэта яшчэ магчымасць зрубіць нейкія палітычныя ачкі, бо яны дзейнічаюць у трэндзе суверэнізацыі анлайн-прасторы, модным на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. … Яны зразумелі, што на гэта дадуць грошы нават калі прадукт будзе такім, які мы яго ўбачылі на выхадзе», — лічыць Шрайбман.

Падтрымка гэтай ідэі з боку Лукашэнкі, на погляд аналітыка, тлумачыцца яго верай у тое, што «беларусы таксама могуць нараджаць крутыя праекты, якія здзівяць свет, але гэта можна зрабіць дзяржаўнай рукой».

«Яго ідэя фікс — даказаць, што мы нічым не горшыя за прыватнікаў. Дзяржава можа інвеставаць у стварэнне хоць тэслы, хоць свайго камп'ютара і нават знайсці нафту, калі загадаць.

Чалавек жыве такімі мега-праектамі. (…) І разумеючы такі патэрн яго мыслення, чыноўнікі ім карыстаюцца. Гэта своеасаблівы талент пічынгу (прэзентацыі праекта інвестарам — НН). Людзі знаходзяць тыя ноткі, якія граюць, і прыносяць тыя праекты, якія трапляюць у жаданне Лукашэнкі даказаць «гэтым буржуям», што мы можам стварыць нічым не горш», — тлумачыць аналітык.

Ці пойдзе Лукашэнка на выбары

Шрайбман заўважыў, што шэраг законаў, якія даюць гарантыі былому прэзідэнту Беларусі, нельга разглядаць як сведчанне намераў Лукашэнкі сысці. Прыняцце іх «чыста юрыдычна прадказальна прыняццем новай Канстытуцыі», мяркуе ён.

«Законы ў Беларусі цяпер прымаюцца па фармальным бюракратычным прынцыпе. У 2022 годзе была прынята Канстытуцыя, і ў яе развіццё трэба прыняць некалькі законаў, якія развіваюць некаторыя артыкулы, якіх раней не было. (…) Гэта адбылося б у любым выпадку — збіраўся б Лукашэнка на пенсію ці не», — тлумачыць Шрайбман.

Што тычыцца планаў дыктатара, то аналітык раіць звяртаць увагу не на яго рыторыку, якая мяняецца кожны месяц, а на дзеянні і, магчыма, стан здароўя.

«Нейкіх значымых правалаў, глыбокіх крызісаў са здароўем, якія б перашкаджалі яму вылучацца ў наступным годзе… — доказаў гэтаму ў нас няма. Зразумела, што ён старэе, усё часцей кульгае, прападае. Але гэта яшчэ не забарончыя праблемы са здароўем.

Застаюцца дзеянні. Гэта падрыхтоўка яўных пераемнікаў. Да выбараў засталося паўгода, максімум восем месяцаў. У гэтым сэнсе, калі ты рыхтуеш некага ў пераемнікі персаналісцкага аўтарытарнага рэжыму пасля трыццаці гадоў тваёй улады, то пара б яго ўжо паказваць.

Бо інакш гэта будзе выманне нейкага ноўнэйма з кішэні. Нават Пуціна паказалі амаль за год. Таму мы не бачым прыкмет падрыхтоўкі транзіту», — абгрунтоўвае свой погляд Шрайбман і дадае:

«Я не магу вам на 100% прадказаць, як будзе выглядаць 2025 год. Лукашэнка можа заўтра паслізнуцца і стукнуцца тромбікам аб каменьчык, і таму ўсё можа пайсці інакш. Але пакуль я б не даваў больш за 5%, можа, 10% верагоднасці, што ён не пойдзе [на выбары]».

Што можа прывесці да перамен у Беларусі

Арцём Шрайбман звяртае ўвагу на тое, што «ўсе значныя змены ў беларускай гістарычнай траекторыі ў апошнія трыццаць (калі не сказаць сто) гадоў так ці інакш былі звязаныя з пературбацыямі ў Расіі ці пературбацыямі ў двухбаковых адносінах».

Таму аналітык думае, што «ў тым ці іншым выглядзе імпульс для перамен у Беларусі прыйдзе з боку Усходу». І не столькі з пункту гледжання таго, што Расія стане дэмакратычнай і пацягне за сабою Беларусь, а «проста [могуць з'явіцца] нейкія турбулентнасці, звязаныя з дэстабілізацыяй фармату адносін Мінска і Масквы».

Прычынай імпульсаў, якія прымусяць Лукашэнку весці сябе інакш, на думку Шрайбмана, можа стаць змена адносін Пуціна да яго («Пуцін перастане быць настолькі (…) шчодрым партнёрам адносна Лукашэнкі, як цяпер»), ці нейкія ваенныя падзеі, якія аслабяць расійскі рэжым.

Чаму Лукашэнка загаварыў пра Пачобута?

Шрайбмана папрасілі патлумачыць, чаму Лукашэнка загаварыў пра тое, што прапаноўваў Польшчы аддаць журналіста Анджэя Пачобута.

Аналітык лічыць, што гэтыя словы, а таксама заявы аб мігрантах, трэба разглядаць як прыкметы спробаў пачаць перамовы з Захадам.

«Ён паклаў на стол перамоваў яшчэ дзве тэмы: Пачобут і міграцыйны крызіс. (…) Калі яго словы ачысціць ад шалупіння, то мы бачым яскравы сігнал — я ў гэтыя пытанні ўцягнуты, я гатовы аб іх размаўляць, але мяне не задавальняюць вашы прапановы. Таму я выходжу ў паблік са словамі «забірайце [Пачобута]», «я рэгулюю міграцыйны паток і магу ўвогуле ў нуль адрэгуляваць». Але ён чакае нейкай іншай прапановы», — тлумачыць Шрайбман і адзначае, што не ведае, якой канкрэтна.

Ці маюць рацыю прапагандысты, калі сцвярджаюць, што выхад палітвязняў — дрэнная навіна для эміграцыйных палітыкаў

На думку Шрайбмана, пакуль сярод тых, хто быў вызвалены, няма людзей «публічнага калібру», то нельга гаварыць аб змене палітычнага ландшафту беларускіх дэмакратычных сіл.

«Лукашэнка пакуль не ставіць сабе гэтай мэты. Калі выпусціць Сяргея Ціханоўскага ці Марыю Калеснікаву, лідарству Святланы Ціханоўскай можа прыйсці канец. Але пакуль гэта, мяркуючы па ўсім, не на парадку дня».

Аднак усё можа змяніцца, калі амністыі ці памілаванні дойдуць і да такіх фігур. «Зразумела, гэта будзе перафарматаванне апазіцыйнага поля. Ці значыць гэта, што некаторыя людзі згубяць свой уплыў? Магчыма», — выказвае сваю думку Шрайбман і дадае, што на яго погляд, гэта разумее і Офіс Ціханоўскай.

Аналітык прыгадвае, што дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў некалькіх інтэрв'ю гаварыў аб тым, што «пратаколы аб Ціханоўскай як нацыянальнай лідарцы маюць актуальнасць, пакуль сітуацыя такая, як цяпер. А калі ў нас выходзяць новыя лідары, калі з'яўляюцца новыя лідары самі, гэта ўсё спыняе быць актуальным».

Але лічыць выхад такіх фігур пагрозай для дэмакратычнага руху нельга. Гэта як «лічыць, што для Святланы Ціханоўскай важней, умоўна, мець трохі больш сустрэч, чым мужа побач з сабой і дзецьмі».

Шрайбман не верыць у тэзіс прапагандыстаў пра тое, што апазіцыя зацікаўлена ў тым, каб людзі сядзелі.

«Я не гатовы ўявіць, што беларускі дэмакратычны рух узначальваюць такія маральныя ўроды, якія думаюць аб тым, як бы сваіх паплечнікаў, родных трымаць у турме як мага даўжэй», — адзначае Шрайбман.

Каментары9

  • Этот
    13.09.2024
    Какая пустота, болтун.
  • не чытало
    13.09.2024
    шрайбман паразважало -
    гэна беларус ?
  • Сергей
    13.09.2024
    напишите какой прогноз сбылся. Ни одного

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →