Грамадства44

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі

У сакавіку Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць супраць пенсіянеркі з Глыбокага Людмілы Барэйкі. 8 траўня суд Глыбоцкага раёна завочна прызначыў ёй два гады зняволення паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Як піша «Віцебская Вясна», 9 кастрычніка Віцебскі абласны суд «вызваліў» Людмілу па амністыі і зняў судзімасць.

Згодна з пастановай абласнога суда, жанчыну амніставалі на падставе абз. 5 арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2022 № 220-3 «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Таксама ў яе знялі судзімасць.

24 траўня 2024 года жанчыну ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У сакавіку 2020 года Людміла Барэйка дала інтэрв'ю блогеру Сяргею Ціханоўскаму, які завітаў тады ў Глыбокае. У гутарцы з ім яна прыгадала казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча» пра таракана, які ўсіх трымаў у страху. Але высветлілася, што яго можна проста расціснуць. Гэта відэа на канале «Краіна для жыцця» паглядзелі амаль 1,6 млн чалавек. «Стоп таракан!» стаў лозунгам палітычнай кампаніі Ціханоўскага. 

У траўні 2020 года за гэта інтэрв'ю жанчына атрымала штраф у 270 рублёў — за парушэнне ч.1 арт. 23.34 КаАП. Паводле абвінавачання, яна ажыццявіла «пікетаванне шляхам публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў і асабістага стаўлення да дзеючай улады ў рэжыме анлайн». Пад пагрозай крымінальнага пераследу жанчына вымушана была пакінуць Беларусь.

Каментары4

  • Сямон
    14.10.2024
    Пакуль таракан не абрынуты - вяртацца спадарыни Барэйкі нельга. Бо таракан - помстлівы і мярзотны і пры першай магчымасці абавязкова адпомсціць аўтрацы мэма, праз які тараканам пасля 2020 яго называюць нашмат часцей, чым паганялам "бацька", якое ягоная прапаганда старанна прасоўвавала для яго чвэрць стагоддзя.
  • Забойца крыс
    14.10.2024
    Напрацавала...))) пратасевіч #2...
  • Сымон
    14.10.2024
    Забойца крыс, хворы на галаву? Гэта калгасны хітрык, каб вяцягнуць яе ў Беларусь, дзе паказальна пакараць, каб ніхто больш нават не спрабаваў знаходзіць для таракана вельмі дакладныя і таму асабліва балючыя асацыяцыі.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць