Свет77

Санду заявіла аб беспрэцэдэнтных фальсіфікацыях і паабяцала зрабіць высновы

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду лічыць, што на выбарах і рэферэндуме ў Малдове не было сумленнага палітычнага працэсу. Пра гэта яна заявіла ў выступленні ў сваім перадвыбарным штабе, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Санду сцвярджае, што ўлада мае доказы маштабнай пакупкі галасоў.

«Мы маем выразныя доказы таго, што гэтыя злачынныя групы ставілі за мэту купіць 300 000 галасоў», — заявіла яна, назваўшы гэта «махлярствам беспрэцэдэнтнага маштабу».

Адказваць на ўдакладняючыя пытанні яна адмовілася, але паабяцала вярнуцца з рашэннямі. 

У сваёй прамове Мая Санду падкрэсліла, што «беспрэцэдэнтны напад на свабоду і дэмакратыю» працягваўся некалькі месяцаў, а таксама, што за гэтым стаяць злачынныя групоўкі і замежныя сілы, якія «атакавалі краіну дзясяткамі мільёнаў еўра, хлуснёй і прапагандай».

Раней улады Малдовы неаднаразова заяўлялі аб спробах «узлому выбараў» з боку групы Ілана Шора, асуджанага ў Малдове за крадзеж мільярда еўра з трох банкаў, а таксама ўладаў Расіі, дзе зараз хаваецца Шор.

Паводле даных ЦВК, па выніках падліку 98% галасоў, жыхары Малдовы прагаласавалі супраць еўрапейскага выбару — 49,9% за, 50,1% — супраць. 

Таксама папярэдні падлік галасоў сведчыць, што Малдова ідзе на другі тур выбараў прэзідэнта, дзе Санду будзе супрацьстаяць прарасійскі Аляксандр Стаяногла.

Каментары7

  • раз, раз, прием
    21.10.2024
    22, простые люди на такси в Кишиневе не ездят, а уж тем более на кремлевском Яндексе
  • Гога
    21.10.2024
    В это отношении беларусы и молдаване одноутробные близнецы-братья .Обо народа выходцы из совка
  • No
    21.10.2024
    Вось што будзе, калісці у нас адбудуцца вольныя выбары без Лукі. Расея будзе ўсё рабіць, махляваць, і пакупаць людзей, каб захаваць свой уплыў на Беларусь.
    Рабіце высновы

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць