Эканоміка1313

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Цэнтрабанк Расіі прыняў рашэнне павысіць ключавую стаўку з 19% да 21%. Гэта ўжо трэцяе павышэнне цягам года — і максімальнае ў гісторыі Расіі. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста Льва Львоўскага, што гэта азначае і як закране Беларусь.

Эльвіра Набіуліна, старшыня Цэнтрабанка Расіі. Фота: Maksim Konstantinov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Навошта гэта рабіць?

Ключавая стаўка — гэта мінімальны працэнт, пад які Цэнтрабанк выдае крэдыты камерцыйным банкам. Калі стаўка высокая, грамадзянам і бізнэсу браць крэдыты нявыгадна. Яны пачынаюць менш траціць грошай. Праз гэта агульны абарот грашовых сродкаў у эканоміцы зніжаецца.

Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі тлумачыць такія дзеянні тым, што расійскія ўлады бачаць сур'ёзны перагрэў эканомікі, таму і прымаюць захады, каб яе астудзіць.

«На перагрэў уплываюць вялікія ваенныя выдаткі, якія адбываюцца без адпаведнага росту эканомікі. Рост выдаткаў несувымерны росту прапановы, таму старшыня Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна кажа, што эканоміку трэба астуджаць, у чым яна, безумоўна, мае рацыю», — кажа Львоўскі.

Менавіта дзеля таго, каб не дапускаць перагрэву эканомікі і разгону інфляцыі, і адбываецца ўжо трэцяе цягам года павышэнне ключавой стаўкі. У ліпені яе паднялі з 16 да 18% гадавых, а ў верасні — да 19%. Цяперашняе павышэнне да 21% стала рэкордным для Расіі.

«Гэта паказвае, што перагрэў сапраўды ёсць, што гэта сур'ёзная праблема, якую эканамічнае кіраўніцтва Расіі заўважае і сігналізуе рынку, што мае намер змагацца з гэтай праблемай».

Змена памеру стаўкі рэфінансавання Цэнтрабанка Расіі. Інфаграфіка РБК

Як гэта адаб'ецца на Беларусі?

У выніку, спажыванне ў Расіі будзе працягваць зніжацца, што мы ўжо назіраем у апошнія некалькі месяцаў, калі беларускі экспарт у РФ перастаў расці тымі ж тэмпамі, як рос да гэтага.

«Некаторыя тавары ў РФ стануць даражэйшымі, адпаведна зменшыцца попыт у тым ліку і на беларускія тавары. Таму гэта адаб'ецца і на Беларусі, бо на долю Расійскай Федэрацыі прыпадае больш за 60% экспарту», — звяртае ўвагу Львоўскі.

Пры гэтым, як адзначае эканаміст, калі падзяляць беларускі экспарт у РФ на ваенны і неваенны, то ваенны экспарт моцна не пацерпіць, бо Расія мае намер траціць на вайну ўсё, што можна. У першую чаргу пацерпіць экспарт неваенны.

Усё гэта, на думку эканаміста, будзе прыводзіць да таго, што рост ВУП і заробкаў у Беларусі будзе запавольвацца.

«Прагнозы на наступны год і без гэтага не надта пазітыўныя, але пасля такіх крокаў прычын для аптымізму застаецца яшчэ менш», — лічыць эксперт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі праблему адмаўляюць

Апроч гэтага, Леў Львоўскі звяртае ўвагу, што, у адрозненне ад расійскіх чыноўнікаў, беларускія не толькі не заўважаюць таго, што беларуская эканоміка таксама перагрэтая, але і адмаўляюць гэта.

«У нашай эканоміцы адбываецца такі самы перагрэў, але беларускія эканамічныя ўлады яго адмаўляюць. На фоне заяў ад сваіх расійскіх калег, такія паводзіны выглядаюць усё больш дзіўна. Яны ва ўсім раўняюцца на Расію, але там старшыня Цэнтрабанка кажа, што ў РФ ёсць сур'ёзныя праблемы з перагрэвам эканомікі, што з гэтым трэба змагацца.

Беларускія ўлады назіраюць тую самую карціну, але кажуць, што перагрэву няма, што змагацца няма з чым, што мы працягнем стымуляваць эканоміку», — звяртае ўвагу эканаміст.

Каментары13

  • Лапата
    25.10.2024
    расіякаў зноў наіб.. набіуліна пуцінская стаўленіца
  • Anatol Starkou
    25.10.2024
    Из этой веселой картинки-графика, которая случайно показывает пики в 2014, 2022 и 2024 годах, можно сделать только один вывод: РФ готовит наступление на Запад, где случайно находится Украина.
    При этом рассуждения акадэмічнага дырэктара BEROCа можна не чытаць.
  • Душ Душэўскі
    25.10.2024
    А гэты Леў Львоўскі не спрабаваў у вакно паглядзець, за шыбамі якога вайна ідзе? Ці яму на грантах са сваімі падручнікамі па эканамічнай тэорыі ў Варшаве ці Вільні не да гэтага?
    Вайна трэці год на двары, Леў Львоўскі! Сотні тысяч гінуць, няма каму працаваць - з якога ліха ты стаўкаў што там спыніш, хлопча?

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах13

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Усе навіны →
Усе навіны

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі12

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка17

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад18

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах13

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Галоўнае
Усе навіны →