Грамадства1111

Лукашэнка пагражае турмой кіраўніцтву «Даны»

На адкрыцці Першага нацыянальнага гандлёвага дома ў Мінску 29 снежня Лукашэнка сярод іншага закрануў пытанне скаргаў грамадзян на кампанію-забудоўшчыка «Дана Астра», і ягоны тон быў рэзкі.

Аляксандр Лукашэнка з братамі Карычамі

Заслухоўваючы даклад старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава адносна гатоўнасці чаргі будаўніцтва з кватэрамі, Лукашэнка сказаў:

«Дарэчы, пайшлі скаргі на «Дана Астра». Вы разбярыцеся, чаму людзі скардзяцца».

На рэпліку, што з кампаніяй ужо працуюць, каб выяўленыя недахопы былі ліквідаваныя, ён адказаў:

«Хай перарабляюць усё. Бо адкажуць так, як адказваюць усе ў Беларусі. Прыйшлі працаваць у Беларусь — хай працуюць, як трэба. Каб на іх людзі не крыўдзіліся. Трэба ўважліва паглядзець за гэтымі будаўнікамі».

Кампанія «Дана Астра» належыць сербскім бізнэсменам братам Карычам, вядомым сваёй блізкасцю да Лукашэнкі і ягонай сям'і. Раней яна атрымлівала выгадныя кантракты ў Беларусі ў будаўнічай сферы і за актыўнае супрацоўніцтва з рэжымам патрапіла пад заходнія санкцыі.

Каментары11

  • У іх нічога не здарылася, проста бабкі, онлі бізнес
    29.12.2023
    А што здарылася?, так Лілія Лукашэнка, жонка Віктара, і так корміцца з Даны, яна ўваходзіць у кіраўніцтва кампаній-праслояк, дзе асядае ўся маржа ад будаўніцва, продажу і арэнды пабудаванай нерухомасці. Падаецца на Белсаце было расследаванне. Ну а зараз мабыць вырашылі кінуць сербаў ды поўнасцю паджаць усе мільярды пад сямейнае кіраванне. Тым больш закон жа ўжо прыняты, які дазваляе ўсё, што нажыта “непасільнай працай”, пакінуць за сямейкай без права іх судзіць ці адбіраць накрадзенае імі. Больш за тое, яны яшчэ атрымалі пажыццёвыя выплаты ў 4700$ на кожнага, поўнае джярж забеспячэнне ды права не плаціць падаткі. Не краіна, а сапраўдны рай, вось толькі гэты рай для адной сямейкі, на якую батрачыць уся краіна, усе беларусы.
  • Алесь
    29.12.2023
    І Віцю?
  • Зоотехник
    29.12.2023
    Очередное нытье на камеру престарелого борова

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць