Грамадства

Польскі Forbes намінаваў на званне «Жанчына года» беларуску

Польскі часопіс Forbes Women намінаваў беларуску Вольгу Ланеўскую на званне жанчыны года ў катэгорыі «грамадская дзейнасць», піша «Радыё Свабода». Ланеўская працуе з тэмамі фемінізму і супрацьдзеяння гендарнаму гвалту. Яна заснавала ў Кракаве Фемінісцкі цэнтр салідарнасці для дзяўчат і жанчын.

Вольга Ланеўская. Архіўнае фота з сайта праекта «Карта гвалту»

Вольга — сертыфікаваная трэнерка па жаночай самаабароне і асертыўнасці па метадзе WenDo, прыдуманым у Канадзе на мяжы 60—70-х гадоў ХХ стагоддзя.

«Метад уключае ў сябе разуменне і ўмацаванне асабістых межаў, навыкі фізічнай самаабароны, а таксама працу з голасам, упэўненасцю ў сабе і асертыўнасцю у цэлым. Сама назва паходзіць ад слоў woman (па-англійску — жанчына) і do (па-японску — дарога). Можна сказаць, што гэта шлях жанчыны, які кожная з нас выбірае сама, а можна пайсці глыбей і заявіць, што гэта метад барацьбы з дыскрымінацыяй і гвалтам па прыкмеце полу», — тлумачыла сама Вольга Ланеўская ў інтэрв’ю ex-press.live.

Паводле яе, WenDo, з аднаго боку, дапамагае прымаць рашэнні і выходзіць з гвалтоўных адносін і зносін, а з другога — звяртае ўвагу на тое, як не трапляць у такія адносіны і сітуацыі. Таксама WenDo дапамагае лепш пазнаць сябе і давяраць сабе, спраўляцца з пачуццём сораму і бездапаможнасці ў крызісных сітуацыях.

Да пераезду ў Польшчу Вольга Ланеўская праводзіла трэнінгі па метадзе WenDo для беларусак у Беларусі. Заняткі праводзілі бясплатна дзякуючы дапамозе і падтрымцы арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагала жанчынам, што пацярпелі ад хатняга гвалту. Пазней улады Беларусі ліквідавалі «Радзіславу» і іншыя арганізацыі дапамогі жанчынам у Беларусі.

Агулам рэдакцыя польскага часопіса Forbes выбрала 50 жанчын, чыя дзейнасць заслугоўвае ўвагі. Яны прадстаўляюць пяць катэгорый: бізнэс, грамадская дзейнасць, культура, навука і спорт. Дапамагаць вызначаць, хто з іх варты звання «Жанчыны года», будуць чытачы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

Грузінскія дактары расказалі пра стан пацярпелых у аварыі беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць