Эканоміка22

На чыгуначным вакзале ў Мінску паставілі аптэку-робата

На цокальным паверсе чыгуначнага вакзала ў Мінску паставілі першую ў Беларусі аўтаматызаваную аптэку, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота: Мінздароўя

Аўтаматызаваная аптэка — гэта закрыты куб, унутры якога знаходзяцца стэлажы з лекавымі сродкамі. Пакупніку дастаткова ўвесці назву прэпарата на сэнсарным экране, прыкласці пашпарт і аплаціць. Сканаванне пашпарта неабходнае для пацвярджэння, што пакупніку споўнілася 14 гадоў. Пасля таго робат выбірае патрэбны прэпарат і перадае яго ў акенца выдачы.

У асартыменце робата-аптэкі будуць каля 300 безрэцэптурных лекаў айчыннай вытворчасці, для захоўвання якіх падтрымліваецца аптымальная тэмпература. Адзначаецца, што ў перспектыве аптэчныя робаты змогуць выдаваць прэпараты па электронных рэцэптах.

Аўтаматызаваная аптэка створаная гомельскім прадпрыемствам Eday Robotics, якое спецыялізуецца на комплекснай аўтаматызацыі розных вытворчасцяў.

Каментары2

  • Крута!
    22.04.2025
    Крута! І сваёй вытворчасці!
    І не трэба завозіць пакістанцаў.
    Проста стаўце робатаў замест прыбіральшчыкаў, касіраў, афіцыянтаў, аператараў абмену валют і гэтак далей.
    І скарачайце "лішнія рты": міліцыянтаў, якія ходзяць па хатах "тунеядцаў", і самі тунеядскія камісіі, у кожнай па 20 розных чыноўнікаў і "сілавікоў".

    21 стагоддзе на двары. Няхай працуюць робаты.
  • Інтэлігент
    22.04.2025
    Баярышнік будет?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы25

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы25

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць