Каханне і сэкс2222

ШІ-порна пачынае выцясняць звычайнае. «Онліфанз» ператвараецца ў платформу дыпфэйкаў

ШІ-інструменты дазваляюць замяняць людзей дыпфэйкамі, якія прыносяць прыбытак не меншы за сапраўдных мадэляў, бо лепш трапляюць у фантазіі гледачоў.

Скрын аднаго з відэа, у якіх расказваецца, як ствараць фэйкавыя выявы. Крыніца: wired.com

«Лічбавая эпоха пастаянна развіваецца, і разам з ёй больш шырокімі і разнастайнымі становяцца магчымасці для стварэння кантэнту», — гаворыцца на сайце, які рэкламуе новую мадэль бізнэсу — OFM IA — OnlyFans менеджмент з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Калі пры традыцыйным вядзенні OnlyFans-акаўнта менеджар выступаў пасрэднікам паміж мадэллю — стваральніцай кантэнту і аўдыторыяй, дапамагаючы ёй кіраваць уліковым запісам і забяспечваць эфектыўную прысутнасць у інтэрнэце, то новая тэхналогія мяняе падыход.

Распрацоўшчыкі новай платформы заяўляюць, што дзякуючы выкарыстанню віртуальных мадэляў і магутных аўтаматызаваных інструментаў OFM IA спрашчае працэс стварэння і распаўсюджання кантэнту. Цяпер не трэба шукаць мадэляў, дастаткова стварыць іх з дапамогай штучнага інтэлекту. Гэта спрашчае працэс і робіць яго больш прыбытковым.

У выніку шмат хто з маладых прадпрымальнікаў пераключаецца на гэты менш працазатратны спосаб заробку. Але побач з высокай манетызацыяй гэты тып бізнэсу парушае этычныя і юрыдычныя нормы. На гэта звяртаюць увагу аўтары артыкула ў Le Monde.

Прадпрымальнікі, якія часта працуюць з Дубая (які вядомы нізкім падаткаабкладаннем і ліберальным заканадаўствам), актыўна прапагандуюць новы бізнэс на аснове тэхналогій OFM IA, публікуюць інструкцыі, якія вучаць таму, як ствараць мадэлі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Асобныя з такіх відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў на YouTube.

Апроч бясплатных інструкцый, аўтары прапануюць платныя курсы, якія фактычна з'яўляюцца іх асноўнай крыніцай даходу. Гэтыя курсы абяцаюць навучыць усіх ахвотных тонкасцям стварэння і кіравання такімі віртуальнымі мадэлямі, ператвараючы продажы навучання ў ключавы элемент іх бізнэсу.

OFM AI
Застаўка аднаго з відэа, аўтар якога рэкламуе OFM AI

Прадпрымальнікі, якія займаюцца бізнэсам на аснове OFM IA, не толькі ўвесь час хваляць поспехі сваіх фальшывых профіляў і фінансавыя дасягненні, каб прыцягнуць новых людзей у свае фінансавыя піраміды, але і заахвочваюць крадзеж кантэнту рэальных асоб. Жанчыны, чые выявы выкарыстоўваюцца, звычайна не ведаюць пра тое, што адбываецца, і не даюць згоду на выкарыстанне іх кантэнту.

Ахвярамі становяцца тры катэгорыі жанчын. У першую чаргу гэта стваральніцы эратычнага або сэксуальнага кантэнту, чые фатаграфіі ці відэа трапілі ў інтэрнэт. Гэтыя матэрыялы, прапушчаныя праз жорны штучнага інтэлекту, перапрадаюцца.

Другая катэгорыя — lifestyle-блогеры-інфлюенсеры, якія дзеляцца кантэнтам, звязаным з рознымі аспектамі свайго штодзённага жыцця, і маюць значную аўдыторыю прыхільнікаў. У іх стваральнікі фэйкавых вобразаў звычайна крадуць здымкі ў купальніках.

Трэцяя катэгорыя ахвяр — звычайныя маладыя жанчыны, якія нікому невядомыя. Іх паўсядзённыя выявы таксама пераўтвараюцца для стварэння прывабнага кантэнту фэйкавых акаўнтаў для прыцягнення кліентаў.

Журналісты Le Monde пагаварылі з прадпрымальнікам, якія працуе з OFM IA. Ён прызнаўся, што для стварэння аднаго фальшывага профілю на розных платформах выкарыстоўвае фота і відэа некалькіх жанчын. Напрыклад, для пастоў і відэа ў Instagram мужчына пераўтварае выявы звычайных жанчын, а для кантэнту, які манетызуецца, мадэляў OnlyFans.

Сёння сотні фальшывых акаўнтаў у Instagram, TikTok і X публікуюць фэйкавыя фота і відэа дзяўчат у прынадлівых позах і накіроўваюць карыстальнікаў на платныя платформы, дзе ім прапануюць набыць «прыватны» кантэнт, створаны на аснове скрадзеных выяў, якія з дапамогай штучнага інтэлекту змененыя і перапрацаваныя без згоды тых асоб, чые фота і відэа былі выкарыстаныя ў якасці асновы.

Журналісты амерыканскіх выданняў 404 Media і Wired правялі ўласнае расследаванне і сцвярджаюць, што налічылі звыш тысячы акаўнтаў толькі ў Instagram, кантэнт якіх створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Яго аўтары дзеляцца ў суполках на Discord парадамі, стратэгіямі і інфармацыяй пра тое, як эфектыўна зарабіць грошы з дапамогай «ШІ-прастытуцыі». Некаторыя з дадаткаў свабодна распаўсюджваюцца ў магазінах Apple App і Google Play.

Расследаванне паказвае, што тое, што раней было нішавай праблемай, цяпер стала масавай з'явай, і гэта дэманструе, што сацыяльныя сеткі ў найбліжэйшай будучыні могуць стаць прасторай, дзе штучны інтэлект засланяе чалавечы.

Ужо сёння, як прызналася журналістам адна з мадэляў OnlyFans — Elaina St James, яны сутыкаюцца з канкурэнцыяй з боку фэйкавых акаўнтаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Так, за дзесяць месяцаў гэтага года, па словах мадэлі, колькасць праглядаў у месяц у яе ўпала да 500 тысяч, да гэтага дзяўчына звычайна набірала ад 1 да 5 мільёнаў.

Дзейнасць па стварэнні фэйкавых акаўнтаў шмат у чым незаконная, бо парушаюцца правы на выяву і асабістыя правы людзей, фота і відэа якіх выкарыстоўваюць без іх згоды. У той жа час уладальнікі такіх платформаў, як Instagram, не могуць ці не хочуць спыніць паток фэйкавага кантэнту, створанага з дапамогай штучнага інтэлекту.

Каментары22

  • настаўніца-прастытутка 1 класу "для тых, каму за 30"
    05.12.2024
    першыя пацярпелыя ад ШІ - прадстаўніцы найстаражытнай прафесіі

    прадстаўнікам другой найстаражытнай прафесіі - журналістам падрыхтавацца )
  • Гы
    05.12.2024
    Раней пісалі, што ШІ забярэ працу ў айцішнікаў, а ў выніку заработак пачаў падаць у прадстаўніц самай старажытнай прафесіі :)
  • Брэст
    05.12.2024
    facepalm

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне будуць выпускаць «інавацыйныя бейсболкі». На іх хочуць зарабіць 270 тысяч даляраў4

Памёр сын Расціслава Янкоўскага1

Фота выпускнікоў мінскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

На гістарычным факультэце не засталося нічога гістарычнага. Як выглядае першы будынак БДУ пасля рэканструкцыі15

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку17

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта6

Гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»6

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць