Небяспечна. Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой
На думку старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі адсутнасць замежных участкаў не лічыцца ўшчамленнем правоў выбаршчыкаў.
У эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ Ігар Карпенка растлумачыў, што такая норма ўжо выкарыстоўвалася на рэферэндуме і выбарах у адзіны дзень галасавання.
Яна быццам бы абумоўлена адсутнасцю мер бяспекі, скарачэннем колькасці супрацоўнікаў дыпламатычных службаў і нізкай яўка выбаршчыкаў за мяжой.
«У 2020 годзе ў галасаванні на выбарах прэзідэнта [за мяжой] прынялі ўдзел усяго 0,3% грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў, — гэта 18 455 чалавек. У той жа час для тых, хто стаіць на консульскім уліку, будуць створаны ўмовы для галасавання на шасці ўчастках у Беларусі, уключаючы Мінск і абласныя цэнтры», — заявіў Карпенка.
Паводле Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, у 2021—2022 гадах выехала больш за 200 тысяч чалавек, а намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў ацэньваў эміграцыю ў 350 тысяч чалавек. Большасць з іх фактычна пазбаўлены права на волевыяўленне.
-
143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь
-
Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM
-
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
Каментары
- страшно, если хотя бы системные чиновники увидят масштабы бегства из страны;
- страшно, если даже сотрудники посольства увидят сотни тысяч людей с другим мнением и не дай Бог кому расскажут;
- страшно, что в других государствах увидят сотни тысяч беларусов у посольства и не дай Бог покажут в СМИ это зрелище;
- страшно, потому что можно словить флэшбэк из 20-го и задуматься - а что будет, когда плешивый сдохнет? Как буду отвечать перед этими сотнями тысяч людей за свои преступления?
- очень и очень страшно, если об этом же узнают и задумаются люди, которые всё ещё остаются в стране и как они себя поведут.
Ключевое слово в этом этапе показухи - "страшно". И эти упыри боятся нас гораздо больше, чем пытаются показывать. Животным, параноидальным страхом боятся. И правильно делают.
- как спокойную. предсказуемую, я б сказала. это самое мое любимое состояние … и эта кампания она предсказуема. это самая лучшая ситуация.
- а почему?
- ну потому что предсказуемость позволяет чело..людям, которые делают это дело, работать в спокойном режиме, продумывать свои действия. меньше ошибаться.
- а вот с какой еще кампанией можно сравнить эту кампанию?
- эту кампанию, если сравнить с 15-м годом. да. наверное да
(Ермошина, лепя пельмени на СТВ)