Навука і тэхналогіі

Азіяты не могуць піць гарэлкі, бо занадта даўно ядуць рыс

Алкагольная рэакцыя пачырванення, уласцівая амаль палове жыхароў Кітая, можа быць вынікам харчавання рысам, які 7–10 тысяч гадоў таму выклікаў адпаведную мутацыю гена.

Каля 50% насельніцтва азіяцкіх краінаў маюць цікавую асаблівасць арганізму: варта чалавеку выпіць крыху алкаголю, як яго скура адразу пачынае чырванець, павялічваецца пульс, рэзка скача ціск, з’яўляюцца прыступы ўдушша, баліць галава. Такія паводзіны арганізму наўрад ці будуць спрыяць жаданню многа піць. Менавіта таму многія жыхары Азіі вядуць здаровы лад жыцця і не адчуваюць з гэтай прычыны дыскамфорту.

Гэтая рэакцыя арганізму носіць афіцыйную медыцынскую назву «алкагольная рэакцыя пачырванення».

Яна праяўляецца ў тых людзей, у якіх адбылася асаблівая мутацыя альдэгіддэгідрагеназы (ADH1B*47His) – аднаго з ферментаў, якія метабалізуюць (разбураюць) алкаголь у печані.

Група навукоўцаў з Кітайскай акадэміі навук правяла генетычныя даследаванні 38 этнічных груп насельніцтва Кітая па ўсёй краіне, у тым ліку тытульнай кітайскай нацыі хань і тыбецкіх групаў. У агульным быў вывучаны генетычны матэрыял 2245 чалавек.

Даследчыкі выявілі, што названая мутацыя з'явілася 7–10 тысяч гадоў таму.

Вывучыўшы геаграфічнае размеркаванне ўтрымання «антыалкагольнай» алелі альдэгіддэгідрагеназы ADH1B*47His, навукоўцы выявілі, што яно супадае з дадзенымі гісторыкаў і археолагаў пра тое, калі і ў якіх мясцовасцях пачала ўзнікаць культура вырошчвання і ўжывання рысу. Такое супадзенне можа значыць, што менавіта ўжыванне рысу прывяло да з'яўлення алкагольнай рэакцыі пачырванення ў жыхароў Азіі.

«Гэта яскравы прыклад таго, як адбываецца генетычная адаптацыя чалавека да зменаў у сельскай гаспадарцы і харчаванні ў перыяд неаліту», – сцвярджаюць даследчыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту2

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць