Грамадства

«Адкрыла пакет — у замове не хапала стравы». Беларуска паспрачалася з фастфуд-рэстаранам

Гісторыю няўдалай сямейнай вячэры расказала Onliner чытачка Кацярына: яе спрэчка з адным з фастфуд-рэстаранаў адбылася праз аплачаную страву, якой не аказалася ў дастаўленай замове. Паводле яе слоў, вярнуць грошы атрымалася толькі праз некалькі месяцаў. 

Кацярына распавядае, што спрэчная сітуацыя здарылася 14 верасня 2024 года: у той суботні вечар яна хацела правесці час з сям’ёй, паглядзець кіно і замовіць фастфуд. Ежу заказалі ў KFC — праз дадатак, з самавывазам з рэстарана і аплатай анлайн. Агульная сума склала 70,70 рубля.

— Праз 10 хвілін на электронную пошту прыйшло паведамленне, што замову можна забіраць. За ім пайшоў сын і вярнуўся дадому. Я адразу ж адкрыла пакет і выявіла, што ў ім не хапала «Баскет Дуэт востры». Гэта была страва для мужа, 500 грамаў ежы. Я патэлефанавала ў службу падтрымкі, спадзявалася, што памылка хутка выправіцца і сын зможа забраць частку замовы, якой не стае. Па тэлефоне мяне запэўнілі, што правядуць службовую праверку і ператэлефануюць цягам паўгадзіны, але за гэты час так ніхто і не звязаўся. Замест таго каб глядзець кіно, давялося займацца праблемай з ежай. Яшчэ праз 10 хвілін я сама ператэлефанавала ў службу падтрымкі — там сказалі, што са мной звяжуцца заўтра. У выніку ежа астыла, настрой сапсаваўся, сямейны адпачынак не атрымаўся.

На наступны дзень, паводле слоў Кацярыны, з ёй так і не звязаліся, а скаргу ў мабільным дадатку праігнаравалі. Тады, праз амаль месяц, яна напісала скаргу непасрэдна ў рэстаране. Адказ прыйшоў яшчэ праз месяц — з прабачэннямі і купонам на бясплатную каву. Але грошы за недастаўленую страву так і не вярнулі.

У сярэдзіне лістапада Кацярына напісала паўторную скаргу, дзе ўжо патрабавала не толькі вярнуць 20,40 рубля за «Баскет Дуэт», але і 100 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за працяглае вырашэнне пытання.

Грошы ўсё ж вярнулі

Мы звярнуліся па каментар у кампанію «Бел Фуд Сервіс», якая кіруе рэстаранамі KFC у Беларусі. Пасля ўнутранага расследавання прадстаўнікі сеткі паведамілі:

— Мы правялі расследаванне і выявілі, што няправільна спрацаваў скрыпт кол-цэнтра. Праблему ўжо вырашылі і вярнулі грошы за замову.

Факт вяртання сродкаў пацвердзіла і Кацярына. Паводле яе слоў, вернутыя былі ўсе 70,70 рубля, а не толькі 20,40 рубля за «Баскет Дуэт». Акрамя таго, у якасці кампенсацыі ёй падарылі некалькі сувеніраў: тэрмакубак, бутэльку для вады і мазаіку.

На гэты момант прэтэнзій да рэстарана ў яе больш няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць