Культура3131

Прэзентацыя, адпаведная кніжцы

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі У. Ахроменкі і М. Клімковіча «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша».

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі У. Ахроменкі і М. Клімковіча «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»

Ахроменка У., Клімковіч М. Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша: апокрыф‑правакацыя — Мінск: Галіяфы, 2009. — 142 с.

Прэзентацыя новай кнігі Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», якая адбылася 11 сакавіка ў кавярні «Валерыя» атрымалася, як сама кніга — вясёлая, насычаная жартамі, смехам і досціпамі — у рознай ступені апакрыфічнымі. А яшчэ было шмат добрай музыкі і нечаканых падарункаў аўтарам ад сяброў, чытачоў і нават ад духаў.
Ну, а падарунак ад аўтараў чытачам — кніжка, жанр якой можна вызначыць як гістарычная проза ў незвычайнай аранжыроўцы.

Аўтары патлумачылі, што узяцца за гістарычную прозу яны вырашылі пасля таго, як усвядомілі, што нашы падручнікі гісторыі хутчэй адвернуць ад вывучэння гэтай навукі, чым заахвоцяць да яго — такое ўсё ў іх зацвярдзелае ды ідэйнае. Аўтары вырашылі, што гумар і смех — як раз тое, што патрэбна, каб зрабіць гэтую навуку хоць троху цікавейшай. Сааўтар Ахроменка расказаў прысутным, чым рускія, украінцы і беларусы адрозніваюцца адпаведна ад кацапаў, хахлоў і бульбашоў і падкрэсліў, што пра першых у кнізе няма ні слова. А сааўтар Клімковіч, гаворачы пра адметнасці розных гістарычных часоў, прапанаваў пагуляць у ролевую гульню і ўявіць сябе на месцы ягонага дзеда Міхася Клімковіча, да якога у 30‑я гады мінулага стагоддзя прыйшоў літаратар з вялізным нажом і запатрабаваў месца галоўнага рэдактара часопіса… Прысутныя праявілі жывую цікавасць да падобнай гістарычнай калізіі!

А кніга пачала ўжо жыць сваім самастойным жыццём, і гэта таксама было відна на прэзентацыі: крытык Ася Паплаўская адзначыла постмадэрнізм і кліпавасць тэксту, а паэтка Аксана Спрынчан прааналізавала ўплыў на яго знакамітай Лысай Гары…

Чалавецтва, як вядома, выжыла, таму што смяялася.

Беларусам, каб выжыць, далібог, таксама трэба больш смяяцца.

Калі чуеш, як некаторыя дзеячы на поўным сур’ёзе заяўляюць, што «Беларусь — руская дзяржава», а «беларусы — тыя ж рускія, толькі са знакам якасці», то бывае, не ведаеш — смяяцца ці плакаць? «Канешне, смяяцца!» — лічаць Ахроменка і Клімковіч. І іхняя «Праўдзівая гісторыя…» — адэкватны адказ на падобныя абсурды. Тэкст многім дасць магчымасць павесяліцца — шмат знойдзецца тых, каму ўзнімуць настрой прыгоды нашчадкаў Homo Slavianikus’а — жыхароў Кацапстану, Хахляндыі ды Бульбашыі, а таксама іх ваколіцаў.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка6

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат2

32‑гадовую вяскоўку з Гомельшчыны асудзілі па некалькіх палітычных артыкулах10

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся2

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць