Грамадства11

Памёр доктар Вітаўт Рамук

Ён пражыў 95 гадоў.

11 сакавіка ў Чыкага памёр доктар Вітаўт Рамук. Ён пражыў 95 з паловай гадоў.

Вітаўт Рамук нарадзіўся 15 ліпеня 1914 г. у Екацярынаславе (тады гэта была яшчэ царская Расія, а сёння Днепрапятроўск, Украіна). Ягоныя бацькі былі там у гастарбайтэрах.

У 1922 г. сям’я вярнулася на радзіму, пасяліўшыся ў Ліпнішках каля Ліды. Гэта была Заходняя Беларусь, Польшча.

У 1926—1930 гг. Вітаўт Рамук навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Ягоная настаўніцай была знакамітая педагог Алена Сакалова-Лекант.

Пасля Беларускай гімназіі Рамук пераводзіцца ў польскую гімназію ў Пінску ды вырашае стаць святаром. Але ўрэшце адмаўляецца ад гэтай ідэі і

паступае на біялагічны факультэт віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя. Праз год ён пераводзіцца на медыцыну,

а яшчэ праз год Вільню займаюць саветы, і ўніверсітэт зачыняецца.

У часе нямецкай акупацыі Рамук вяртаецца на Лідчыну, працуе ў гарадской адміністрацыі перакладчыкам, бярэ ўдзел у беларускім жыцці. У Лідзе ён працуе разам з беларускім дзеячам Адольфам Клімовічам, які лічыў, што сядзець ва ўмовах нямецкай акупацыі як мышы пад венікам – недапушчальна.

Клімовіч і Сакалова-Лекант па вайне застануцца ў Вільні і атрымаюць вялікія тэрміны ад саветаў. Вітаўт Рамук, відаць, зразумеўшы, што ад саветаў ласкі чакаць не варта, выязджае на чужыну.

Пагатоў у Беларусі яго нічога не трымала, бацька памёр у 1941-м, маці - на наступны год.

Па капітуляцыі Нямеччыны Вітаўт Рамук апынуўся ў Мюнхене, дзе паспрабаваў працягнуць навучанне медыцыне,

мару ўдалося ажыццявіць у Лювенскім універсітэце ў Бельгіі.

У Лювене Рамук бярэ актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці і нават некаторы час кіруе беларускай студэнцкай грамадой, а таксама ўдзельнічае ў з’ездах міжнароднай студэнцкай каталіцкай арганізацыі Pax Romano.

Наступны хуткацечны перыяд жыцця быў звязаны ў Англіяй. Рамук нават некаторы час быў намеснікам старшыні Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі (1954). Але доўга ў Лондане не затрымаўся ды вярнуўся ў Бельгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі.

Жыццё ў паваеннай Бельгіі было невыносна цяжкім, і

Вітаўт Рамук пераязджае ў ЗША, у штат Ілінойс.

Некаторы час жыў у горадзе Пеорыя, а потым селіцца ў Чыкага. У 1958 г, ён ажаніўся з Верай Жызнеўскай, маладзейшай за яго на 17 гадоў. У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка пазней зробіць вялікую кар’еру ў кампаніі «Хітачы», а дачка Ірэна стане педагогам.

Вітаўт і Вера Рамукі бралі актыўны ўдзел ў жыцці беларускай грамады ў Чыкага,

разам працавалі ў Беларускім каардынацыйным камітэце, былі актывістамі грэка-каталіцкай парафіі св. Хрыста-Збаўцы. Яны таксама былі падпісчыкамі "Нашай Нівы".

Усё гэта было ў вольны час. Вітаўт Рамук працягваў прафесійную дзейнасць, здаваў іспыты, праходзіў стажыроўкі, працаваў у Цэнтры педыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага

і выйшаў на пенсію толькі ў 74 гады.

У 1993 г. Рамукі адведалі Беларусь, прычым зрабілі гэта на запрашэнне Генадзя Бураўкіна – у той час прадстаўніка Беларусі пры ААН - ды тагачаснага пасланніка ў Вашынгтоне Міхаіла Хвастова.

Наступным разам збіраліся ў сярэдзіне 1990-х, але сябры з Беларусі параілі «пачакаць» (быў абраны першы прэзідэнт), а потым ужо здароўе і ўзрост не дазволілі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць