Свет44

Урад Ліхтэнштэйна ўпершыню ўзначаліць жанчына

Урад Ліхтэнштэйна ўпершыню ўзначаліць жанчына — Брыгіта Хаас — пасля перамогі сваёй партыі на парламенцкіх выбарах, піша Радыё Свабода.

Фота з інстаграма Брыгіты Хаас

Па выніках выбараў правацэнтрысцкі «Патрыятычны саюз» атрымаў 38,3% галасоў. Яго калега па мінулых кааліцыях — кансерватыўная «Прагрэсіўная грамадзянская партыя» — набрала 27,5%. Трэцяе месца дасталася правапапулісцкім «Дэмакратам за Ліхтэнштэйн», якія моцна дадалі з папярэдніх выбараў, а чацвёртае — леваму «Свабоднаму спісу».

Прэм'ер-міністрамі Ліхтэнштэйна больш за сто гадоў былі мужчыны. Выбарчыя правы ў жанчын у княстве з'явіліся толькі ў 1984 годзе, першую дэпутатку абралі праз два гады.

Гендэрны парытэт у органах улады Ліхтэнштэйна не дасягнуты дагэтуль, адзначаюць у АБСЕ. На цяперашніх выбарах у спісах найбуйнейшых партый жанчын было менш за траціну.

Хаас — кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Ліхтэнштэйна, у яе багаты эканамічны досвед і ёсць міжнародныя сувязі.

Ліхтэнштэйн, будучы адной з самых маленькіх краін Еўропы, застаецца спадчыннай манархіяй. Князь надзелены шырокімі паўнамоцтвамі — аж да роспуску парламента і прыпынення законаў.

У парламенце Ліхтэнштэйна 25 месцаў, дэпутаты сумяшчаюць заканатворчую дзейнасць з іншай працай. Галасаванне на выбарах абавязкова па законе, яўка на гэтых перавысіла 76% — галасуюць грамадзяне княства пераважна па пошце.

Каментары4

  • Acab
    10.02.2025
    Гендэрны парытэт у органах улады Ліхтэнштэйна не дасягнуты дагэтуль, адзначаюць у АБСЕ.


    вось чаму, апроч злачыннасьці існаваньня коштам трэціх асобаў бязь іхае згоды, ўсе гэтыя свабоды і абээсйэ сьлед пазбавіць бюджэтнага фінансаваньня, каб не замулялі вочы людзям падобнай лухтой
  • Acab
    10.02.2025
    Выбарчыя правы ў жанчын у княстве з'явіліся толькі ў 1984 годзе - зьвярніце ўвагу, камуняны, як лепей і вальней недзе жывецца чалавеку, так пазьней там праціскаюцца выбарчыя ПРЫВІЛЕІ дзеля кабетаў.
    гэта ня проста так - як болей сацыялізму (больш эгалітарная дэмакратыя), так горай
  • Woodoo Cult
    11.02.2025
    І што?

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць