Свет22

Наўседа: Канцэнтрацыі расійскага войска каля беларуска-літоўскай мяжы няма і не плануецца

Так прэзідэнт Літвы адказаў Уладзіміру Зяленскаму, піша Delfi.

«Вядома ёсць шмат магчымых сцэнарыяў, магчымых опцый. Аднак хачу вельмі выразна заявіць: у беларуска-літоўскай мяжы ніякай канцэнтрацыі войска няма. Гэтага і не плануецца», — сказаў Наўседа.

Такую заяву прэзідэнт Літвы зрабіў у адказ на словы Зяленскага ў інтэрв'ю The Guardian, што Расія павялічвае склад сваіх ВС на 150 тысяч чалавек і можа атакаваць Польшчу і Літву з тэрыторыі Беларусі.

«Перш за ўсё, неабходна засяродзіцца на тым, што мы павінны зрабіць, таму што правільныя рашэнні прынятыя, нам проста трэба іх рэалізаваць і рэалізаваць своечасова. Усе гэтыя рашэнні, тыя фінансавыя рэсурсы, якія мы намецілі, накіраваныя не на барацьбу, а на тое, каб пазбегнуць любых правакацый у будучыні», — адзначыў палітык.

Каментары2

  • Умный
    13.02.2025
    Это зря
  • Вітольд
    14.02.2025
    Пакуль што няма. Але спадару Наўседы вельмі карысна памятаць, што паўночная мяжа вайсковай базы ў Гожы знаходзіца на адлегласці ў адзін кіламетр ад літоўскай мяжы. А дзяля аперацыі па адразанню Дзявянішек і ўзяццю ў закладнікі ўсяго тамтэйшага насельніцтва аніякай моцнай групоўкі ўвогуле не патрэбна. Між тым гэта найлепшы шлях для прамацвання НАТА на Article 5, які нават лепей за аперацыю па захопу Нарвы. Асабліва ва ўмовах прыходу да ўлады ў ЗША Трампа і рэзкага ўзмацнення прапуцінскіх ультраправых у Еўропе.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць