Меркаванні

Палігон

Ад вялікай зямлі Малое Сітна аддзяляе палігон. Агромністая балоцістая пустка, калісьці выкарчаваная, а цяпер зарослая падлескам, займае плошчу памерам зь Менск.

Ад вялікай зямлі Малое Сітна аддзяляе палігон. Агромністая балоцістая пустка, калісьці выкарчаваная, а цяпер зарослая падлескам, займае плошчу памерам зь Менск.

Кажуць, што стрэльбішчы пад Дрэтуньню былі і да вайны. Але менавіта пасьля ІІ сусьветнай, што перацякла ў вайну халодную, у Крамлі вырашылі, што лепшае месца для адпрацоўкі танкавых прарываў у Заходнюю Эўропу - у старажытным сэрцы Беларусі. Так у акупацыйнай зоне 1563-1578 гадоў, аточанай фарпостамі Івана Жахлівага - Казьянамі, Сокалам, Сітнам - паўстаў палігон.

Старажылы згадваюць, што для палігону адсялілі тры сельсаветы вёсак. Лес бязьлітасна валілі. Балацявіны ў басэйне Палаты загацілі адборным дрэвам. Прыежджыя кітайцы ў жаху хапаліся за галовы: аддайце лес нам, мы вам колькі хочаце бэтону прывязём. Але ў "самай мірнай краіне" не лічыліся ані з выдаткамі, ані з прыродаю, ані з думкаю "братоў меншых". У цэнтры Палігону адгрохалі шыкоўны камандны пункт з падземнымі паверхамі, гатэлем і рэстарацыяй; набудавалі бункераў, кашараў, нарабілі мішэняў ды муляжоў. Засталося толькі аддаць каманду: зараджай... цэлься... агонь!

Калі на палігоне бахалі гарматы, у Малым Сітне ды навакольных вёсках выляталі шыбы. Чыгунныя балванкі са сьвістам расьсякалі паветра па-над хатамі, паражаючы "зададзеныя мэты" ў навакольных лясох, і прымушалі вяскоўцаў прысядаць на кукішкі, гадаючы: ці слушна разьлічылі там генэралы, а то зараз як шарахне!.. Мужыкі з гонарам распавядуць, як за часамі Машэрава на вучэньні краінаў Варшаўскага пакту сюды зьехаліся савецкі міністар абароны Грэчка, лідэр ГДР Хонэкер ды Войцех Ярузэльскі. Дзесьці ў 1970-х на вайсковыя зборы на Дрэтуньскі палігон выклікалі як рэзэрвіста і майго бацьку.

Тыя зь мясцовых, хто хадзіў на палігон у грыбы-ягады ў 1980-х, раскажуць, як вайсковыя вэрталётчыкі, выканаўшы "пастаўленую задачу" зь мінімумам боекамплекту, разварочваліся над возерам Вырвіна і шугалі астатнімі ракетамі проста ў возера. Потым, прызямліўшыся, надзьмувалі гумавыя лодкі, спускаліся на ваду ды напаўнялі іх глушанай рыбай. Згадкі пра палігон часоў незалежнасьці - аповеды пра неразарваныя супрацьтанкавыя міны або праекты шушкевіцкае адлігі ператварыць камандны пункт у турбазу...

За Лукашэнкам вучэньні аднавіліся. Змрочны палігон дагэтуль застаецца дэтальлю баявога мэханізму, сканструяванага імпэрыяй зла на галоўным, заходнім кірунку ўдару. Як дзясяткі прадпрыемстваў савецкае "абаронкі", як "Нафтан", што мусіў забясьпечваць палівам танкавыя армады. Як гіганцкія тутэйшыя сьвінакомплексы для бесьперабойнага харчаваньня мільённага войска. Усю Беларусь, талерантную, трапяткую, духовую, савецкая імпэрыя ўкрыжоўвала на раскрэсьленых крамлёўскімі генштабістамі плянах ІІІ сусьветнай.

У Вольнай Беларусі Дрэтунскі палігон можа стаць музэем савецкага мілітарызму. Усё жалезьзе, прызначанае для зьнішчэньня паловы сьвету, так і просіцца сюды. І сюды, а не на бутафорскую лінію Сталіна, трэба вазіць школьнікаў ды замежных турыстаў. Ці - правесьці на палігоне вучэньні па разьмініраваньні для "гарачых кропак" былога сацлягеру. Ці - арганізаваць манэўры эўрапейскіх міратворцаў...

Але каб уся Беларусь зноў не ператварылася ў Палігон для зброі, нацэленай на астатняе чалавецтва - 19 сакавіка мы абавязкова мусім перамагаць!

в.Малое Сітна

Павал Севярынец - у 1998-2004 лідэр незарэгістра-ванага "Маладога фронту". Асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту пасьля рэфэрэндуму 2004 году. Высланы на поўнач Полаччыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра20

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць