Грамадства22

Заўтра ў Беларусі будуць скавытаць сірэны

13 сакавіка ў Беларусі адбудзецца штогадовая рэспубліканская праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння (АСЦА). Яна будзе праведзена сумесна з БТ, АНТ, СТБ і «Белтэлекамам».

Мэта праверкі — апавяшчэнне насельніцтва, органаў кіравання і дзяржслужбаў аб магчымых надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама паведамленне пра правілы паводзін у такіх сітуацыях.

АСЦА дазваляе забяспечыць: перадачу сігналу «Увага ўсім!»з дапамогай запуску электрасірэн і сістэм гучнагаварыцельнай сувязі, перадачу інфармацыі з дапамогай запуску сістэм гучнагаварыцельнай сувязі, перахоп агульнадаступнага пакета лічбавага тэлебачання, а таксама FM-радыёстанцый, якія ажыццяўляюць трансляцыі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі, а таксама ў абласных або раённых цэнтрах, запуск бягучага радка ў ходзе трансляцыі рэспубліканскіх тэлеканалаў, СМС-рассылку паведамленняў аператарамі сотавай сувязі.

Падчас праверкі на FM-радыёстанцыях будзе транслявацца паведамленне: «Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана.»

МНС просіць грамадзян з разуменнем паставіцца да гэтых мерапрыемстваў.

Каментары2

  • Kit
    12.03.2025
    Siońnia ŭžo skavytali.
  • цыкада
    12.03.2025
    лебединое озеро скорей бы уже запулили

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма1

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка8

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць