Рубіа заявіў, што ад Расіі чакаюць адказу на прапанову аб спыненні агню
ЗША чакаюць станоўчага адказу ад Расіі на прапанову аб спыненні баявых дзеянняў, заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа, перадае Sky News.

Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP
Паводле яго слоў, Вашынгтон заклікае Маскву неадкладна спыніць усе баявыя дзеянні.
«Гэты канфлікт не мае ваеннага вырашэння», — перакананы Рубіа.
Кіраўнік Дзярждэпартамента таксама паведаміў, што ЗША абмяркоўвалі тэрытарыяльныя саступкі на перамовах з украінскай дэлегацыяй.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары