Свет1515

Белы дом аб патрабаванні вярнуць статую Свабоды: Толькі дзякуючы ЗША французы цяпер не размаўляюць па-нямецку

Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт адказала еўрадэпутату, які заклікаў ЗША вярнуць статую Свабоды Францыі.

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт. Фота: Tom Williams/CQ-Roll Call, Inc via Getty Images

Кэролайн Левіт заявіла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не збіраецца вяртаць статую Свабоды. Пры гэтым прэс-сакратарка Белага дома зрабіла адсылку да Другой сусветнай вайны.

«Я б параіла гэтаму неназванаму французскаму палітыку нізкага ўзроўню нагадаць яму, што толькі дзякуючы Злучаным Штатам Амерыкі французы цяпер не размаўляюць па-нямецку», — сказала Левіт на брыфінгу.

Відавочна, прэс-сакратарка Трампа мела на ўвазе высадку саюзнікаў у Нармандыі ў 1944 годзе і вызваленне Францыі ад нацыстаў. Пасля ўспаміну Другой сусветнай вайны сярод рэпарцёраў прагучалі гучныя ўздыхі, піша The New York Post.

Вярнуць статую Свабоды ў Францыю прызваў еўрадэпутат Рафаэль Глюксман. Ён заявіў, што ЗША «вырашылі стаць на бок тыранаў», зблізіўшыся з Расіяй.

У сувязі з гэтым еўрадэпутат заклікаў ЗША вярнуць статую Свабоды. «Мы падарылі яе вам, але, здаецца, вы ёю пагарджаеце», — сказаў ён, звяртаючыся да амерыканцаў.

Статуя Свабоды была створана ў Францыі пад кіраўніцтвам скульптара Агюста Бартальдзі. Яна стала падарункам ЗША ад Францыі ў гонар стогадовага юбілею Вайны за незалежнасць ЗША, у якой французы падтрымалі амерыканцаў. 

Каментары15

  • М
    18.03.2025
    Толькі дзякуючы Францыі існуе такая дзяржава як ЗША.
    П.с. увогуле жахліва, як да ўлады ў Амэрыцы прыйшло неадукаванае б...дла. Ой прабачце, ляпідарны дыктатар агент Красноў
  • Украінскі аглядальнік
    18.03.2025
    Мадам прэс-сакратарка вельмі "абазнаная" ў гісторыі ЗША, Францыі і Нямеччыны. У далейшай размове з журналістам падчас той жа прэс-канферэнцыі высветлілася, што прэс-сакратарка вельмі недаацэньвае, або проста не ведае пра той станоўчы ўнёсак Францыі, які апошняя надала фармаванню незалежнасці і суверэнітэту Злучаных штатаў. Ганебная трампаўская адміністрацыя.
  • Астап
    18.03.2025
    Сучасная адміністрацыя прэзіджнта ЗША мусіць за свае дзеянні адказваць, а не лезці ў гісторыю да якой гэтыя асобы не маюць дачынення.
    Зараз, калі трампісты рушаць дэмакратыю і рухаюцца ў бок аўтарытарызму, помнік Свабода не мае там што рабіць.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць