Свет33

Узбекістан з 1 чэрвеня уводзіць «залатыя візы» для замежнікаў

​З 1 чэрвеня ва Узбекістане ўводзіцца спрошчаны парадак атрымання дазволу на жыхарства тэрмінам на пяць гадоў для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Гэта норма замацавана ў указе прэзідэнта ад 18 красавіка, паведаміла Узбецкая служба Радыё Свабоды са спасылкай на Міністэрства юстыцыі краiны.​

Ташкент. Фота: president.uz

Для атрымання дакумента замежніку неабходна ўнесці 200 тысяч даляраў ЗША, а таксама па 100 тысяч даляраў за кожнага члена сям’і — мужа або жонку, дзяцей і бацькоў.​

Улады Узбекістана разлічваюць, што праграма прыцягне ў краіну заможных інвестараў, а таксама ўзмоцніць прыток капіталу ў эканоміку. Аналагічныя «залатыя візы» ўжо дзейнічаюць у шэрагу краін, такіх як Партугалія, ААЭ, Канада, ЗША і іншыя. Яны дазваляюць замежнікам атрымаць ДНЖ або грамадзянства ў абмен на інвестыцыі ў эканоміку, нерухомасць або нацыянальныя праекты.​

Іншыя краіны Цэнтральнай Азіі «залатую візу» не выдаюць, але ў Казахстане і Кыргызстане прапаноўвалася ўвесці праграмы атрымання ВНЖ за інвестыцыі.​

У верасні 2022 года ў Казахстане была прапанавана канцэпцыя «інвестыцыйнай візы» з правам на 10-гадовы від на жыхарства за буйную інвестыцыю ў эканоміку краіны.​

У 2023 годзе Жагарку Кенеш (парламент) Кыргызстана адобрыў законапраект аб выдачы «інвестыцыйных віз» тэрмінам ад 5 да 10 гадоў замежным грамадзянам, якія ўклалі ў краіну ад 10 да 20 млн сомаў (115—230 тысяч даляраў па цяперашнім курсе). Аўтары дакумента заявілі, што гэта добрая магчымасць для прадстаўнікоў іншых краін, якія жадаюць пачаць бізнес у краіне. Але эксперты казалі, што для прыцягнення інвестыцый уладам у першую чаргу неабходна зрабіць празрыстай падатковую палітыку і гарантаваць абарону ўласнасці прадпрымальнікаў.​

Каментары3

  • Хахачэу́скі
    21.04.2025
    🤣🤣🤣👏
  • Ёсік
    21.04.2025
    У 2023 годзе Жагарку Кенеш (парламент) Кыргызстана адобрыў. Не адобрыў, а ўхваліў. Менш трасянкі, бастыён беларушчыны.
  • Ёсік
    21.04.2025
    Узьбекістон такі ж дыктатарскі кавалак зямлі, як і Беларусь.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць