Свет11

У Казахстане жанчына нарадзіла дзіця ў цягніку і выкінула яго з акна — дзіця загінула

Жудасны выпадак адбыўся 18 красавіка ў цягніку маршруту Кызыларда — Астана. Жанчына нарадзіла дзіця ў туалеце, а пасля выкінула яго з акна вагона. Немаўля загінула.

Паводле інфармацыі выдання Orda.kz, здарэнне адбылося ў дарозе: жанчына нарадзіла дзіця ў туалеце цягніка. Пасля родаў яна, як паведамляецца, выкінула немаўля з акна. Іншыя пасажыры заўважылі кроў у прыбіральні і паклікалі правадніка. Той выявіў кроў, што вяла да аднаго з купэ. Там ляжала жанчына, пасцель была залітая крывёй.

Цела дзіцяці было знойдзена праваахоўнікамі. Паводле прэс-службы транспартнай паліцыі Казахстана, распачата расследаванне. Дэталі пра асобу жанчыны афіцыйна не паведамляюцца.

Як піша Tengrinews.kz, жанчыну пазней шпіталізавалі ў бальніцу Караганды. Яе стан не ўдакладняецца. Матывы і псіхалагічны стан падазраванай ўстанаўліваюцца.

Каментары1

  • Filipp
    23.04.2025
    Жах!

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць