Здарэнні22

У Варшаве паліцэйскія ганяліся за беларусам, што быў пад наркотыкамі

У нядзелю а 1:16 ночы паліцэйскія ў цэнтры горада зрабілі спробу спыніць кіроўцу BMW для планавай праверкі на дарозе.

Ілюстрацыйнае фота

Мужчына праігнараваў светлавыя і гукавыя сігналы, распачаўшы ўцёкі па вуліцах цэнтра горада, пішаMiejski Reporter.

Пагоня скончылася на Плошчы Пяці Рагоў на вуліцы Брацкай, дзе кіроўца ўрэзаўся ў бетонныя сядзенні, пакінуў транспартны сродак і працягнуў уцёкі пешшу. Паліцыянты затрымалі яго за некалькі сотняў метраў, на Плошчы паўстанцаў Варшаўскіх.

Кіроўцам аказаўся 37-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. У яго не было вадзіцельскага пасведчання, а ў багажніку машыны паліцыянты знайшлі наркотыкі.

Каментары2

  • ФсбкгБ
    05.05.2025
    Это часть плана гэбни создать атмосферу ненависти поляков к беларусам. Понятно, что его депортируют, но событие останется.
  • Саша Сантехник
    05.05.2025
    ФсбкгБ, после концерта Макса Коржа никакая гэбня не понадобится!

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку10

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку10

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць