Грамадства11

У Раду па медыяэтыцы абралі Карбалевіча, Новік, Гурневіча, Хруцкую, Соўсь, Бурыеву і Белахвосцік

Арганізацыі-удзельнікі медыяасамблеі абралі першы склад Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі: Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая, паведамляе БАЖ.

Рада па медыяэтыцы — выбарны орган самарэгулявання медыясектара, які працуе для рэагавання на парушэнні прафесійнай этыкі ў беларускім медыясектары і ўрэгулявання звязаных з гэтым канфліктных сітуацый.

Раду па этыцы абіраюць рэдакцыі і арганізацыі беларускага медыясектара, якія далучыліся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. На дадзены момант, гэта 23 арганізацыі.

Сябры Рады дзейнічаюць у асабістай якасці, а не як прадстаўнікі нейкіх медыя. Сябра Рады з моманту абрання павінен прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябра Рады па медыяэтыцы.

Каментары1

  • Праўнік
    07.05.2025
    А ці законна гэта, калі палова гэтай самай рады працуе на Радыё Свабодзе? То бок, калі у выбарчыя камісіі запіхваюць супрацоўнікаў адной школы - то то кепска: узаемазалежнасць і канфлікт інтарэсаў. А тут - наармальна.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць