Свет

У Расіі мастачку асудзілі на 20 гадоў за падрыхтоўку выбухоўкі на замову ўкраінскіх спецслужбаў

Суд прызнаў Ірыну Ізмайлаву вінаватай у дзяржаўнай здрадзе і незаконным захоўванні і вырабе выбуховых рэчываў. Мастачцы таксама прызначылі штраф 250 тысяч расійскіх рублёў (тры тысячы даляраў) і паўтара года абмежавання волі, піша «Медыязона».

Па версіі абвінавачвання, Ізмайлава вырабіла выбухоўку па заданні прадстаўніка ўкраінскіх спецслужбаў па імені Віталь. Супрацоўнікі ФСБ знайшлі пры ператрусе ў яе дома сляды выбуховага рэчыва.

На допыце ў верасні 2023 года актывістка, якую першапачаткова абвінавачвалі толькі ў вырабе выбухоўкі, прызнала сваю віну. Абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе Ізмайлавай выставілі ў 2024 годзе.

Як распавядала «Медыазоне» адвакат дзяўчыны, яна сапраўды атрымала інструкцыі: «трэба гэта купіць і вось гэта паспрабаваць вырабіць дома, атрымаецца — не атрымаецца».

«Яна ўсё гэта купіла, паспрабавала вырабіць, нешта з гэтага выйшла, але яна гэта не правярала. Адумалася — і ўсё гэта знішчылі», — распавяла Рыжкова.

Ірына Ізмайлава — дзяўчына самарскага актывіста Аляксандра Кудашова, які летам 2023 года ўступіў у шэрагі РДК і цяпер ваюе на баку Украіны. Ізмайлава і Кудашоў да вайны займаліся праектам «другасная сыравіна на дабрачыннасць». Валанцёры ладзілі збор макулатуры, пластыку, батарэек, шкла і іншай сыравіны, а таксама прыбіралі бераг Волгі.

Каментары

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць