Здарэнні33

Беларус, які вярнуўся з працоўнага рабства ў Маскве, памёр

Нядаўна ў тыктоку разляцелася гісторыя 69-гадовага беларуса Аляксандра Катлярова, які быў у Расіі ў рабстве ў «працоўным доме». Яго сустрэлі ў Маскве валанцёры і набылі квіток да роднага Гомеля. Але пасля мужчына знік.

Як паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Пульс», 4 чэрвеня Аляксандр ужо быў у Гомелі, а пасля знік. Цела знайшла гомельская міліцыя. Што здарылася, не паведамляецца.

Некалькі тыдняў таму валанцёр расійскага дабрачыннага фонду «Мамы свету» (гэты фонд існуе з 2016 года, першапачаткова дапамагаў бяздомным, але пасля пачатку вайны дапамагае і расійскім салдатам) расказаў у тыктоку пра бяздомнага гамельчука Аляксандра Катлярова, які звярнуўся па дапамогу.

69-гадовы Аляксандр расказаў, што прыехаў у Расію працаваць, але трапіў у рабства. Ён казаў пра «працоўны дом».

«Працоўнымі дамамі» ў Расіі праваабаронцы называюць нелегальныя ўстановы ці дамы, у якіх людзей утрымліваюць і прымушаюць працаваць бясплатна ці за ежу, пад пагрозай гвалту, ізаляцыі і даўгоў.

Людзей туды завабліваюць фразамі: «дапаможам з працай», «прытулім», «дамо дах і ежу». У іх забіраюць дакументы, тэлефоны, абмяжоўваюць свабоду. Прымушаюць працаваць на будоўлі, у сельскай гаспадарцы, збіраць металалом, жабраваць, прыбіраць і рабіць шмат чаго іншага.

Аляксандру плацілі ўсяго па 50 расійскіх рублёў за дзень працы (гэта менш за два беларускія рублі). Яму пашанцавала — бо на руках застаўся хаця б пашпарт.

Мужчына сцвярджаў, што ў Гомелі ў яго ёсць сваякі. У выніку расійскія валанцёры набылі Аляксандру новае адзенне і ежу ў дарогу, пасадзілі на цягнік у Беларусь.

Каментары3

  • Чавус
    27.06.2025
    Страчаны быў чалавек, непуцёвы. Усё роўна шкада яго.
  • +
    27.06.2025
    Russia kills. R.I.P.
  • ...
    27.06.2025
    Хоць памёр вольным...

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць