Грамадства

З 1 ліпеня ўсе сацыяльныя выплаты пералічваюць толькі на базавы рахунак

З 1 ліпеня сацыяльныя выплаты пералічваюцца толькі на базавы рахунак. Пра гэта нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

На базавы рахунак будуць пераводзіцца пенсіі, дапамогі на дзяцей (калі яны выплачваюцца праз сацабарону, а не праз працу), дапамога па беспрацоўі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы старэй за 80 гадоў, выплаты тым, хто даглядае ў замяшчальных сем’ях, выплаты на двайнят і матэрыяльная дапамога да школы.

Базавы рахунак не патрэбны тым атрымальнікам, якія атрымліваюць выплаты праз пошту. Да іх адносяцца інваліды, пенсіянеры, што пражываюць у сельскай мясцовасці, грамадзяне старэй за 70 гадоў, асобы з абмежаванай здольнасцю да перамяшчэння (функцыянальны клас 3 і вышэй), бацькі, якія даглядаюць за дзіцём-інвалідам да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па доглядзе, а таксама атрымальнікі дапамог на дзяцей праз працу або вучобу, асобы без віду на жыхарства (замежнікі з дазволам на часовае пражыванне) і атрымальнікі дапамог на пахаванне.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што базавы рахунак — гэта бясплатны банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, па якім не спаганяецца плата за залічэнне і зняцце грашовых сродкаў, а таксама за аплату тавараў і паслуг праз АРІП і іншыя базавыя аперацыі. Такім чынам, дзяржава дае грамадзянам магчымасць атрымаць базавы сацыяльны стандарт бясплатнага плацежнага абслугоўвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць