Грамадства1515

Сілавікі выпадкова раскрылі, як менавіта правяраюць тых, каго падазраюць у «экстрэмізме». Спаліўся адзін з адказных за гэта

«Па хаджэннях пуста, інфармацыя ў БД «Актывіст» адсутнічае», — напісаў губазікавец Міхаіл Мяховіч.

Міхаіл Мяховіч, які выпадкова выклаў паведамленне ў канал. Фота: sport5.by

У тэлеграм-канал ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі допіс з наступным тэкстам:

«Па хаджэннях пуста, інфармацыя ў БД «Актывіст» адсутнічае, акрамя інфармацыі з БЕСаў (базы «Беспарадкі». — НН) за 11.08.2020 больш нічога няма. Фінансавання няма, каментароў няма».

База «Актывіст» — гэта яшчэ адна база, якой карыстаецца МУС Беларусі. «Калі ў двух словах, то гэта сваеасаблівы паслядоўнік базы «Беспарадкі», але пашыраны і з большай колькасцю функцый. Там ёсць розныя звесткі аператыўнага характару, якія не падлягаюць змяшчэнню пад грыф «сакрэтна»», — тлумачаць у «Белполе».

Аўтар гэтага тэксту хаваецца за імем M-13. Па нашых звестках, гэта падпалкоўнік ГУБАЗіК Міхаіл Мяховіч, намеснік кіраўніка 4-га аддзела аднаго з упраўленняў. Па звестках ініцыятывы «Дзікае паляванне», ён адзін з тых, хто запісвае відэа з затрыманымі. Таксама Мяховіч — адзін з адміністратараў канала самога ГУБАЗіКа.

Міхаіл Мяховіч. Фота: abff.by

Мяховіч захапляецца футболам. Ён займаўся футболам і па працы — расследаваў справы пра дамоўныя футбольныя матчы ў 2023-м, а сёлета праводзіў антыкарупцыйную лекцыю ў Беларускай федэрацыі футбола.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.07.2025
    вітанкі, падпалкоўнічак)
    як там, настрой? цяжка дыхаць?))) заходзь на камісію да нас)
  • Губа
    18.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • ERt
    18.07.2025
    «По хождениям пусто, информация в БД «Активист» отсутствует, кроме информации из БЕСов (базы «Беспорядки» — НН) за 11.08.2020 больше ничего нет. Финансирования нет, комментариев нет».
    Не проститутка и не наркоман, не наш человек

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць