Аўто

Доктар Аўтахаус

Такім словам называюць любую краму, якая прадае машыны. Мы ж спынімся на «аўтахаусах» у больш вузкім значэнні слова — гэта кампаніі, якія працуюць не з новымі аўто, а з былымі ў карыстанні.

Узаконеныя перакупшчыкі з радасцю забяруць ваш аўтамабіль для продажу. Што ўзамен — толькі грошы ці клопат у дадатак?

Такім словам называюць любую краму, якая прадае машыны. Мы ж спынімся на «аўтахаусах» у больш вузкім значэнні слова — гэта кампаніі, якія працуюць не з новымі аўто, а з былымі ў карыстанні. Напрыклад, бяруць іх на камісію для продажу ці прывозяць старыя машыны з Еўропы і Амерыкі.

Няскончаная прыступка да цывілізацыі

У Беларусі працуе дзясятак такіх крам. Асноўныя — «Аўтаподыум», «4 колы», «Мегаполіс», «MyCar». Іх можна было б назваць чарговай прыступкай на шляху да цывілізаванага рынку — прынамсі тыя, што знаходзяцца пад дахам і маюць у штаце кваліфікаваных кансультантаў. Але гэта ідэальны варыянт.

Пакуль жа сітуацыя на аўтарынку Беларусі сведчыць пра адваротнае. Водгукі ў інтэрнэце — спрэс адмоўныя. Некаторыя пакрыўджаныя даходзяць да абароны сваіх правоў. У Беларускім таварыстве спажыўцоў сабраўся стос прэтэнзій да аўтахаусаў. Яшчэ больш людзей нават не пачынаюць папяровую цяганіну.

«На адной машыне мне падрапалі бампер, на другой я знайшоў расколіну лабавога шкла па ўсёй даўжыні знізу. Гэта яны свае аб’явы з цаной палівалі ў маразы кіпнем, каб не трэба было адскрабаць… І ні за адну з сітуацый не заплацілі, маўляў, вы ж нічога не дакажаце. Уладальнік аўтахауса — былы перакупшчык з Малінаўкі, таму і стаўленне да кліентаў у яго адпаведнае», — расказвае адзін з тых, каму не пашчасціла звярнуцца ў аўтахаус.

Дый ашчадзіць, купляючы машыну ў аўтахаусе, складана. Аўто каштуюць столькі ж, колькі на рынку, ці нават даражэй. Накрутка ёсць, а гарантыі — няма. Гарантыю на некалькі месяцаў можна атрымаць на лічаныя аўто — і тое толькі пры праходжанні тэхагляду і рамонту за дадатковыя грошы.

Галоўнае — збыць

Калі паглядзець на з’яву з іншага боку, з боку прадаўцоў, атрымліваецца больш аптымістычная карціна. Прадаць свой аўтамабіль аўтахаусу і атрымаць 70—80% ад рынкавай цаны за пару дзён — даволі выгадны варыянт, калі падціскае час. Папулярную машыну ўвогуле адарвуць з рукамі. Калі ў машыне ёсць хібы, цана ўпадзе яшчэ ніжэй, праўда, для наступнага пакупніка аўто будзе хутчэй за ўсё прадавацца як беспраблемнае.

Аўтахаус — яшчэ і выйсце для тых, хто перадусім цэніць свой час, а не грошы. Аднойчы выставіўшы сваё аўто на продаж, пра яго можна часова забыцца. Машына можа стаяць на продажы і месяц, і два, пакуль яе нарэшце не знойдзе новы гаспадар.

Атрымліваецца, што аўтахаусы выгадныя для тых, хто хоча прадаць, а не купіць.

Яўген Васількоў

Плюсы аўтахаусаў

+ Перакладванне са сваіх плячэй працы па пошуку купца
+ Магчымасць тэрмінова атрымаць 80% ад рынкавай цаны машыны
+ Магчымасць уліку старога аўто ў кошт новага
+ Магчымасць купіць аўто ў крэдыт

Мінусы аўтахаусаў

— Уласніку выплачваецца заніжаная цана машыны
— Складана збыць аўтахаусу праблемны аўтамабіль
— Аўтахаус не адказвае за нанесеныя машыне пашкоджанні на стаянцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць