Грамадства1313

Каля 300 тысяч жыхароў Гомельскай вобласці сагналі на суботнік

Каля 500 чалавек завіхаецца на комплексе ваеннай славы ў гонар аперацыі «Баграціён» у Светлагорскім раёне.

Тут і далей фатаграфіі БелТА

«Каля 300 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці выйшлі на рэгіянальны суботнік». Такія даныя паведаміў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, піша БелТА.

Каля 500 чалавек завіхаецца на комплексе ваеннай славы ў гонар аперацыі «Баграціён» у Светлагорскім раёне. Менавіта на рэканструкцыю гэтага комплексу і будуць накіраваны сабраныя падчас суботніка сродкі. Як расказаў Іван Крупко, рашэнне аб рэканструкцыі аб’екта прынялі ў мінулым годзе.

У белым Ігар Сергеенка.

«Мы зрабілі праектна-каштарысную дакументацыю, прайшлі экспертызу і дакладна абазначылі, што павінна быць на аб’екце. У 2025 годзе прыступілі да рэканструкцыі. У сакавіку гэтага года правялі першы суботнік, сабралі каля Br5 млн. І фактычна з сакавіка па ліпень утварыўся (музейны) аб’ект, дзе будзе размешчана музейная экспазіцыя, прысвечаная аперацыі «Баграціён»», — адзначыў ён.

«Сёння, 16 жніўня, мы зноў праводзім абласны суботнік. Вельмі ўдзячныя ўсім, хто прымае ўдзел у добраўладкаванні, розных працах на аб’екце. Гэта і жыхары, і грамадскія арганізацыі Гомельскай вобласці, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі на чале з старшынёй Ігарам Сергеенка. Прыемна, што гэта маштаб усеагульнага аб’екта», — падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Па словах Ігара Сергеенкі, дэпутацыя Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай вобласці прапанавала паехаць у паўднёва-ўсходні рэгіён іншым дэпутатам, работнікам сакратарыята Палаты на абласны суботнік.

«Вялікі калектыў прыехаў, працуе разам з калектывамі вобласці. Уключыліся ў працу з баявым настроем. Асабліва важна, што вядзецца такая праца па ўвекавечанню памяці нашых продкаў на гэтых землях», — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Каментары13

  • Anatol Starkou
    16.08.2025
    Вось так і будзе мабілізацыя. Калі Беларусь з Расіяй пачнуць у парашок сціраць Украіну і Польшчу: пойдуць мільёны. За Прэзідэнта!
  • сезон
    16.08.2025
    Подпіс пад фота супер
  • Сашка
    16.08.2025
    А можа так і трэба...

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць