Тры Аляксандры, Сяргей і Зянон
26 студзеня - Сяргей Скрабец. 9 студзеня - Аляксандар Вайтовіч. Валер Фралоў вагаецца. Дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты будуць падаваць пяцёра дзядзькаў: тры Аляксандры, Сяргей і Зянон. Валер, магчыма, стане шостым дзядзькам. Усе дэкляруюць, што набралі больш за 100 тысячаў подпісаў.
26 студзеня - Сяргей Скрабец. 9 студзеня - Аляксандар Вайтовіч. Валер Фралоў вагаецца. Дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты будуць падаваць пяцёра дзядзькаў: тры Аляксандры, Сяргей і Зянон. Валер, магчыма, стане шостым дзядзькам. Усе дэкляруюць, што набралі больш за 100 тысячаў подпісаў.
Узгадайма выбары 2001 году. Да апошняга пра пасьпяховы збор 100 тысячаў подпісаў паведамлялі Зянон Пазьняк, Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі, Міхаіл Марыніч, Леанід Сініцын, Леанід Калугін, Юры Шыцік (Данькаў), Аляксандар Ярашук, Віктар Цярэшчанка, Мікалай Мякека й Канстанцін Канановіч. Толькі ў Сяргея Калякіна хапіла сумленьня адразу прызнаць, што пары тысячаў усё ж не хапіла. Пасьля аказалася, што ўсе яны да ста тысячаў не дабралі.
Сабраць 100 тысячаў подпісаў сёлета, у маразы, без структураў, групай у тысячу адных і тых жа чалавек, мяркуем, ня можна ў прынцыпе. Столь - 45-50 тысячаў. Вайтовіч хутка зразумеў гэта. Каманда генэрала да канца захоўвае "добрую міну": за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Валер'я Фралова сабрана 106 тысяч подпісаў, цьвердзіць кіраўнік ініцыятыўнай групы Ігар Азарка. І зьбіраецца здаваць попісы. Сам Фралоў ужо другі тыдзень знаходзіцца ў Расеі.
Цяпер пра галоўнае. Зянон Пазьняк паабяцаў: калі будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты, дык вернецца ў Беларусь.
Мілінкевіч заявіў, што нават у выпадку нерэгістрацыі ён будзе даводзіць самастойную кампанію да 19 сакавіка.
Што прадпрыме Казулін? Тут - галоўная інтрыга на сёньня. Менавіта ад былога рэктара залежыць, ці пойдзе апазыцыя на выбары адзінай. Ягоны рэйтынг не перавышае трох адсоткаў. Але калі ягоная стратэгія палягае ў пашырэньні вядомасьці ў грамадзтве і надалей - у абраньні дэпутатам палаты прадстаўнікоў у 2008 годзе, дык тады ён ня здымецца.
Тымчасам 28 студзеня тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі распачнуць праверку подпісаў. Потым іх жа пераверыць ЦВК. Кандыдаты ж будуць прадстаўляць заявы пра згоду стаць кандыдатам, анкеты й падатковыя дэклярацыі на сябе й сваякоў. 11 лютага праверка скончыцца й пачнецца рэгістрацыя. Мікалай Лазавік кажа, што рэгістрацыя (альбо нерэгістрацыя) адбудзецца ў адзін дзень (крайні тэрмін - 21 лютага).
Каментары