Вайна77

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве

У ноч на 28 жніўня ўкраінцы працягнулі атакі дронаў на расійскія НПЗ. У той жа час Расія нанесла самы масіраваны ўдар па Украіне з пачатку ліпеня: выкарыстала 31 ракету і 598 дронаў.

Расія 28 жніўня нанесла ракетны ўдар па Кіеве. Ракета трапіла ў жылы дом. Фота AP Photo/Efrem Lukatsky

У Самары быў атакаваны Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод. Пасля атакі на прадпрыемстве ўзніклі шматлікія пажары.

Губернатар Самарскай вобласці заявіў, што «рэгіён падвергнуўся атацы варожых БПЛА». У аэрапорце Самары ўведзены часовыя абмежаванні на прыём і адпраўленне рэйсаў, а таксама — абмежаванні на працу мабільнага інтэрнэту.

У Краснадарскім краі пасля атакі дрона гарэў Афіпскі НПЗ — адно з буйных нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Паводле інфармацыі расійскага канала SHOT, прычынай загарання стала «падзенне абломкаў беспілотніка на тэрыторыі Афіпскага нафтаперапрацоўчага завода». 

Паведамлялася пра часовае закрыццё аэрапорта Сочы.

У Валгаградскай вобласці, паводле губернатара Андрэя Бачарова, была зафіксавана «масіраваная атака» дронаў. У горадзе Пятроў Вал Камышынскага раёна ў выніку падзення абломкаў БПЛА загарэлася лакаматыўнае дэпо. Пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма.

Паводле звестак Міністэрства абароны РФ, за ноч з 27 на 28 жніўня расійскія СПА збілі 102 украінскія дроны, у тым ліку: 22 — над Чорным морам; 21 — над Самарскай і 21 — над Растоўскай абласцямі; 18 — над Краснадарскім краем.

У той жа час Расія сёння нанесла ракетны ўдар па Кіеве. Ракета трапіла ў жылы дом.

Відэа моманту ўдару публікуюць украінскія СМІ.

На гэты момант вядома пра 10 загінулых, больш за 48 атрымалі раненні.

Агулам у ноч на чацвер Расія ажыццявіла самую масіраваную паветраную атаку па Украіне з пачатку ліпеня.

Як паведамілі ў Паветраных сілах УСУ, усяго Расія выкарыстала для ўдару 629 аб'ектаў. З іх: 598 БПЛА (563 удалося збіць), 20 ракет Х-101 (18 збіта), дзевяць ракет «Іскандэр» (сем збіта) і дзве ракеты «Кінжал» (адна збіта).

Гэта найбуйнейшы па колькасці выкарыстаных БПЛА і дронаў удар з 9 ліпеня, калі быў выкарыстаны 741 сродак паветранага паражэння, вынікае са звестак Паветраных сіл.

Удары ва ўкраінскай сталіцы прыйшліся па больш чым 20 лакацыях, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Пашкоджанні атрымалі каля 100 аб'ектаў, сярод іх шматпавярховыя дамы, прыватныя дамы, офісны будынак, дзіцячы садок, піша «РБК-Украіна». У цэнтры горада ўдар прыйшоўся па гандлёвым цэнтры.

Каментары7

  • Так и есть. Это сбитые ракеты.
    28.08.2025
    Русафоб-рамантык, Сбитые ВСУ
  • Максим Дизайнер
    28.08.2025
    Пашкоджанні атрымалі каля 100 аб'ектаў, сярод іх шматпавярховыя дамы, прыватныя дамы, офісны будынак, дзіцячы садок, піша «РБК-Украіна». У цэнтры горада ўдар прыйшоўся па гандлёвым цэнтры.

    Про больницы забыли?Где остальные 90 объектв в списке?Военное производство, казармы, центры принятия решений. Где погибшие украинские гнералы?Или генералы только у русских бывают?
  • ВСУ сбивает ракеты над жилыми домами
    28.08.2025
    И выставляет, как российскую агрессию

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро2

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы11

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве25

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў11

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць