Грамадства1616

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын

«Мяне не зламала турма, не зламала эміграцыя — мяне зламала вайна, якая забрала майго сына», — кажа Марыя Новік і просіць аб дапамозе.

У Марыі Новік, былой зняволенай з Tut.by, ва Украіне на вайне загінуў сын.

«Мяне завуць Марыя Новік, я былая палітзняволеная па справе Tut.by. У кампаніі была намесніцай галоўнага бухгалтара. Да апошняга моманту не звярталася па дапамогу — думала, вытрымаю. Але з часам станавілася толькі цяжэй.

У Польшчу я прыехала вымушана ў снежні 2024 года, хаця да апошняга хацела застацца ў Беларусі. Але мне пачалі паступаць незразумелыя званкі са схаваных нумароў, кожную раніцу хтосьці доўга і гучна стукаў у дзверы з патрабаваннем адчыніць. А паколькі ў той час мой сын ужо быў на вайне ва Украіне, пераслед мог быць звязаны не толькі з маёй справай, але і з гэтым фактам.

Сын пайшоў добраахвотнікам восенню 2024-га. Вядома, як і любая мама, я спрабавала адгаварыць яго, але ён быў самастойным, разумным і сумленным чалавекам са сфарміраваным меркаваннем па гэтым пытанні. А я заўсёды паважала рашэнні свайго сына.

Прыехаўшы ў Польшчу, спрабавала легалізавацца, адаптавацца ў чужой краіне. І я б усё гэта вытрымала, бо я моцны чалавек. 

Яго не стала паўгода таму, ён загінуў пры выкананні баявога задання. У гэтых рэаліях я стараюся жыць. Ратуе толькі дапамога іншым па меры сіл.

На жаль, фінансавая сітуацыя цяпер цяжкая: шмат грошай сышло на паездку ва Украіну на пахаванне сына. Зберажэнні, якія ў мяне былі, падыходзяць да канца. Але на працу я пакуль уладкавацца не магу, бо працэс легалізацыі яшчэ ідзе. На фоне стрэсу пагоршылася здароўе, пачаліся праблемы са спінай, у вобласці эндакрыналогіі і гінекалогіі.

Таму прашу дапамогі перажыць гэты цяжкі момант майго жыцця», — напісала Марыя.

Сума збору — €3500:

  • €1500 — аплата жытла на 3 месяцы
  • €1000 — лячэнне па найбольш вострых праблемах
  • €1000 — выдаткі на ежу і быт

Дапамагчы праз Байсол

Каментары16

  • Язэп
    02.09.2025
    Беларус, инфантильная политика Запада (не только США, но и Франции, Германии, Польши) обязательно приведёт их в войну с Мордором.
  • 00
    02.09.2025
    Польшча нам нічога не павінна. Украіна нам таксама нічога не павінна, нават калі нашы дзеці гінуць за яе свабоду. Гэта трэба нарэшце зразумець - беларусам ніхто нічога не павінен. Кожны клапоціцца аб сваіх інтарэсах. Польшча ўвогуле шмат дзясяткаў гадоў не лічыла беларусаў за нацыю. Мы абруселыя палякі для іх, без сваёй гісторыі. У прынцыпе нічога не змянілася. Мы толькі самі аб'яднаўшыся можам захаваць сябе. Палякаў і украінцаў па ўсім свеце каля 60 млн кожных, у тым ліку тых хто жыве ў сваіх і ў іншых краінах. А нас у краіне сягоння каля 7-мі і па свеце яшчэ мілінона два набярэцца. Вы думаеце што тым, каго 60 млн ёсць да нас якая справа? Пакуль тэндэнцыя ня простай асіміляцыі беларусаў , якія эмігравалі, пры чым кожны выжывае як можа. Трэба дапамагаць адно аднаму, таму што беларус беларусу павінен быць беларусам. Інакш ніяк. Больш няма на каго нам у свеце спадзявацца, нават на КС Ціханаўскай - гэта ўсё проста дэкарацыі, не больш за тое. Дзякуй, што ёсць Байсол і іншыя арганізацыі , якія дапамагаюць.
  • 1
    02.09.2025
    Слава Герою!!!

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць