Меркаванні1717

Беларускі пашпарт ды лацінка

НН дзеліцца жыццёвым досведам, як пазбегнуць памылак пры напісанні імя і прозвішча лацінкай пры змене ці атрыманні пашпарта.

НН дзеліцца жыццёвым досведам, як пазбегнуць памылак пры напісанні імя і прозвішча лацінкай пры змене ці атрыманні пашпарта.

Кожны з нас у пэўны момант сутыкаецца з неабходнасцю атрымання ці замены пашпарта. Адной з праблем, з якой пры гэтым можа сутыкнуцца любы грамадзянін Беларусі, з’яўляецца няправільнае напісанне ягоных імя і прозвішча лацінкай.

«Якіх толькі варыянтаў пры гэтым не ўзнікае! Перакладаюць на лацінку імёны ды прозвішчы з беларускай ці расійскай мовы, на ангельскі, французскі, польскі ці няведама які капыл, прычым імя можа быць перакладзена з беларускага напісання, а прозвішча — з расійскага», — піша чытач «Нашай Нівы» U.L.

Як вядома, для атрымання новага пашпарту ў пашпартным стале грамадзяніну неабходна запоўніць адмысловую анкету. Акурат у ёй трэба напісаць свае імя і прозвішча лацінкай.

Каб пры гэтым пазбегнуць памылак, якія могуць пасля «перацячы» на старонкі новага дакумента, наш чытач раіць паслугоўвацца «Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта».
На сёння гэта адзіны дакумент, які рэгламентуе транслітарацыю імёнаў асабовых на лацінку, сфера дзеяння яго агульнаабавязковая. Чым інструкцыя можа дапамагчы пры афармленні пашпарту?
У якасці дадатку да інструкцыі была распрацаваная «Табліца транслітарацыі літар беларускага алфавіта літарамі лацініцы». З яе дапамогай і можна разабрацца, якім чынам перадаць на пісьме тую ці іншую літару ў вашым прозвішчы лацінскім алфавітам.

U.L. звяртаецца таксама з пытаннем да тых, чые імёны ўтрымліваюць лацінскія сімвалы з «гачкамі» (ч, ш, ў — č, š, ū): ці здолеў хто атрымаць пашпарт з сапраўднаю лацінкаю ў такіх варунках? Ён прапаноўвае дзяліцца досведам, і не толькі ў сферы атрымання пашпартоў, а таксама прапануе сваю дапамогу ў транслітарацыі ўсім ахвочым (электронны адрас чытача ёсць у рэдакцыі).

Для тых, хто зацікавіўся лацінкай у большай ступені, чым толькі дзеля запаўнення пашпартнай анкеты, можна параіць сайт Łacinka.org, а таксама адмысловы раздзел беларускай электроннай бібліятэкі «Беларуская палічка».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць