Навука і тэхналогіі66

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі

Упершыню за апошнія 50 гадоў людзі зноў падляцяць да Месяца так блізка і ўпершыню паляцяць ад Зямлі так далёка. 

Фота: НАСА

У лютым 2026 года НАСА плануе ажыццявіць самы далёкі ў гісторыі чалавецтва палёт з удзелам людзей. Місія «Артэміда-2» стане часткай праграмы па вяртанні чалавека на Месяц, у якой удзельнічаюць чатыры астранаўты — трое з ЗША і адзін з Канады. Яны не будуць высаджвацца на Месяц, але стануць першымі людзьмі, што з часу «Апалона-17» у 1972 годзе пакінуць арбіту Зямлі і праляцяць каля 9200 км за Месяц, піша ВВС.

«Артэміда-2» прызначана для тэставання ўсіх сістэм перад будучай высадкай на Месяц. Астранаўты правядуць дзесяцідзённы палёт на борце капсулы «Арыён», якая стане іх домам на ўвесь час палёту. Капсула пасля выхаду на арбіту накіруецца ў бок Месяца, зробіць аблёт спадарожніка і вернецца на Зямлю.

Дырэктар запуску Чарлі Блэквел-Томпсан паведаміла, што ракета практычна гатовая, завяршаюцца выпрабаванні капсулы і наземных сістэм.

Кіраўнік палёту Джэф Радзігэн патлумачыў, што экіпаж паглыбіцца ў космас далей, чым хто-небудзь з астранаўтаў раней: «Яны праляцяць як мінімум на 5000 марскіх міль (9200 км) далей за Месяц — гэта нашмат больш, чым у любой з папярэдніх місій», — сказаў ён журналістам.

Хто ў экіпажы?

Грэг Рыд Уайзман (камандзір місіі) — амерыканскі астранаўт, удзельнік экспедыцыі на МКС у 2014 годзе. Паводле яго, «Артэміда-2» стане крокам да жыцця людзей на Месяцы і Марсе.

Віктар Гловер (пілот) — першы афраамерыканец, які адправіцца да Месяца. Ён раней быў пілотам місіі SpaceX Crew-1. Мае тры магістарскія ступені.

Крысціна Кук стане першай жанчынай, якая паляціць да Месяца. Інжынерка, у 2019 годзе правяла на МКС 328 дзён і ўдзельнічала ў першым жаночым выхадзе ў адкрыты космас.

Джэрэмі Хансен — першы канадзец, які адправіцца ў такую далёкую місію. Быў пілотам-знішчальнікам і фізікам.

Што будуць рабіць у палёце

Астранаўты правядуць манеўры збліжэння з другой часткай ракеты, каб адрэпетаваць будучыя стыкоўкі. Таксама яны прымуць удзел у навуковых эксперыментах — сярод іншага будуць вывучаць уплыў радыяцыі і мікрагравітацыі.

Чакаецца, што місія адкрые шлях для «Артэміды-3», у межах якой нарэшце плануецца высадка чалавека на Месяц. Але эксперты лічаць, што нават пры поспеху «Артэміды-2», высадка ў 2027 годзе малаверагодная, бо неабходны для гэтага карабель Starship ад SpaceX пакуль не дасягнуў стабільных палётаў.

Каментары6

  • Проста жыхар
    28.09.2025
    Як?.., проста тыя старыя тэхналогіі страчаныя. Але не ў сэнсе, што страчаныя веды пра тое, як іх будаваць, а тагачасная касмічная вытворчасць, фабрыкі, абсталяванне. Таму для новай місіі ўсё абсталяванне давялося распрацоўваць і будаваць наноў. І таксама варта адзначыць, што тагачасная праграма палёту на Месяц — Gemini — каштавала далёка не 1$, як вы пішаце, і нават бартавы камп'ютар ракеты ніколі не каштаваў так танна, а нашмат даражэй.
  • Тлумачу як дзіцю
    28.09.2025
    Як?.., ты яшчэ спытайся, чаму зараз не будуюць замкаў з камянёў і вапны з яйкамі. Ці пірамід кшталту егіпецкіх. Сэнс не паўтарыць палёт на Месяц. Сэнс - выпрацаваць НОВЫЯ тэхналогіі. Эфектыўныя, сучасныя, з новымі матэрыяламі, рухавікамі, электронікай, камунікацыямі, што з’явіліся за гэтыя 60 год.
  • Санта Бэрримор
    28.09.2025
    Ну вот опять обошлись без туристок из Беларуси.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць