Грамадства77

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі

46‑гадовы Яўген Афнагель удзельнічае ў руху за вызваленне Беларусі з 1996 года. У 2011—2015 яму ўжо давялося прайсці праз вымушаную эміграцыю. Пяць гадоў зняволення пасля 2020‑га далі яму магчымасць пабачыць краіну і працэсы з ёй з іншай перспектывы.

Яўген Афнагель, які выйшаў на свабоду 11 верасня 2025 года разам з вялікай групай палітзняволеных, даў вялікае інтэрв'ю «Нашай Ніве». У ім расказаў пра перажытае і даў свае ацэнкі апошнім палітычным падзеям і персанажам.

Афнагель перакананы, што выйшаў, «дзякуючы якраз блакіроўцы рэжыму і санкцыям»: без гэтага Лукашэнка фіг бы каго адпускаў.

Афнагель высока ацаніў учынак Мікалая Статкевіча, які высадзіў дзверы аўтобуса і выскачыў у нейтральнай зоне, каб не быць дэпартаваным. «Ён сапраўдны лідар. Ён паламаў гульню Лукашэнку, вярнуў суб'ектнасць … беларусам. Мы ж былі таварам — нас абмянялі на зняццё санкцый ЗША з «Белавія». У тавару суб'ектнасці няма. Але ён зрабіў так, што цяпер усе бакі, якія ўдзельнічаюць у гэтым гандлі, павінны ўлічваць як мінімум магчымасць паўтору падобнай сітуацыі».

Былы палітвязень ацаніў таксама цяперашнія працэсы з гістарычнай перспектывы. 

«Вялізны здабытак 2020 года — гэта карэннае змяненне стаўлення да Расіі ў беларускім грамадстве, — кажа Яўген Афнагель.

— Сёння, асабліва пасля пачатку вайны ва Украіне, ілюзій на яе станоўчы ўдзел у дэмакратызацыі Беларусі ні ў каго не засталося.

Я гэта бачыў нават у калоніі, мог ацэньваць па дзвюх сацыяльных групах — розныя вязні і супрацоўнікі ўнутраных войскаў, якія нас ахоўвалі. Першыя маглі казаць больш шчыра, другія маглі сваё стаўленне пэўным чынам паказваць (не расказваю падрабязна, каб таксама нікому не нашкодзіць). І ў агульнай масе было бачна, што стаўленне да Расіі ў беларусаў змянілася ў горшы бок.

Яўген Афнагель. Фота: Наша Ніва

Мы не пачынаем з нуля. Шмат людзей у турмах, але той мільён беларусаў, які выйшаў на пратэсты ў 2020-м, нікуды не дзеўся. Яны засталіся — хтосьці ў Беларусі, хтосьці за мяжой. Гэта той здабытак, які мы маем, якога не было раней. Нават у калоніі і турме я перасякаўся з вязнямі, якія казалі пра тое, што яны далучыліся да супраціву дзякуючы прыкладу тых, хто змагаўся за свабоду раней. Мяне ў сваю чаргу заўсёды натхнялі і гэтыя людзі, і ўсе беларусы, якія зрабілі 2020 год, якія дапамагалі палітвязням і іх блізкім, падтрымлівалі», — кажа Яўген Афнагель.

Каментары7

  • 12345
    28.09.2025
    Забыліся дадаць пра разгон малочных шчанюкоў у 1995 годзе.
  • Янка
    28.09.2025
    Anatol Starkou, як вы, ватны рупар, расхвалявалiся. Але з усімі саўкамі ёсць праблема - яны ніколі і нічога не вырашалі, калі толькі здабытая ня імі дэмакратыя не давала ім права прагаласаваць і сумленна лічыла іхныя галасы. А аднойчы прагаласаваўшы за савок, яны зноў паступова страчвалі ўсе правы, у тым ліку права на жыццё, што мы цяпер назіраем пад час расейскай агрэсіі супраць Ўкраіны. На шчасце, новае пакаленне беларусаў не такое і 2020 гэта яскрава прадэманстраваў.
  • Сёння на маёй фб старонцы болей за 4000 фрэндаў. А на шапцы старонкі надпіс: "Вперед, Россия!"
    28.09.2025
    Anatol Starkou, вместе с удовольствием обсуждаете, как кремлевское чудовище в очередной раз наслаждается убийством украинских стариков и детей?

    Вот куда предсказуемо пришла ненависть к Зенону Позняку.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць