Эканоміка55

Эканаміст Крук: «Як мінімум да ліпеня эканоміка будзе расці»

Незалежныя эканамісты пачынаюць верыць у паспяховасць эканамічнай палітыкі дзяржавы?

Незалежныя эканамісты пачынаюць верыць у паспяховасць эканамічнай палітыкі дзяржавы?

Аналітык даследчага цэнтра Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Зміцер Крук прэзентаваў сваё даследаванне «Эканамічны рост і эканамічны цыкл у Беларусі: перспектывы 2010». Гэта першая спроба распрацаваць прагноз эканамічнага развіцця краіны праз аналіз апярэджваючых фактараў. Іншымі словамі, ён выявіў, як паказчыкі накшталт аб’ёму выдадзеных крэдытаў ці колькасці прададзенай валюты ўплываюць на іншыя фактары, аж да росту ВУП. Зробленае па аналогіі з еўрапейскімі працамі, даследаванне паказвае не канкрэтныя тэмпы росту, а накірункі развіцця эканомікі.

Прагноз дазваляе дакладна пралічыць сітуацыю на тры-чатыры месяцы наперад.
Чым большы тэрмін прагназавання, тым меншая гарантаванасць праўдзівага выніку.

Эканаміст прыйшоў да высновы, што рост ВУП Беларусі за першае паўгоддзе можа скласці 6,5–7%. Гэта прыкладна тыя ж лічбы, якія называюцца беларускім урадам.

На думку Змітра Крука,

пікам росту беларускай эканомікі можна назваць жнівень 2008 года, а дном — ліпень 2009 года. З таго часу ідзе чарговы пад’ём.

«Найважнейшы вынік крызісу ў тым, што скараціліся патэнцыйныя тэмпы росту эканомікі Беларусі, — мяркуе Зміцер Крук. — Дасягнуць высокіх тэмпаў росту можна, але толькі праз штучнае ўмяшальніцтва дзяржавы». Напрыклад праз знешнія запазычанні. Праўда, тады эканоміка адхінецца ад раўнавагі. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да росту замежнага доўгу, інфляцыі і банкаўскіх рызыкаў.

Цяпер даследчы цэнтр ІПМ збіраецца рабіць прагнозы пастаянна — апярэджваючы сітуацыю на тры-чатыры месяцы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць