Грамадства11

Крыху падаражэе харчаванне ў школах і дзіцячых садках

З пачатку кастрычніка ў Беларусі вырасце кошт харчавання для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. Урад зацвердзіў новыя нормы расходаў на харчаванне ў ўстановах адукацыі — яны павялічацца на 5%.

Фота: Мінская праўда

Так, для навучэнцаў 6‑х класаў гарадскіх школ цана абеду пры аднаразовым харчаванні складзе 2,84 рубля ў дзень замест ранейшых 2,70 рубля. За месяц (у разліку на 22 вучэбныя дні) бацькам трэба будзе заплаціць 62,48 рубля замест 59,40, паведамляе «Мінская праўда».

Пры двухразовым харчаванні сума павялічыцца да 4,82 рубля ў дзень (раней — 4,59), што складзе 106,03 рубля ў месяц. У выпадку трохразовага харчавання кошт вырасце з 5,40 да 5,67 рубля ў суткі, а за месяц — з 118,80 да 124,74 рубля.

Таксама зменіцца аплата за харчаванне ў дзіцячых садах. Для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў плата складзе 4,95 рубля ў дзень пры 10, 5‑гадзінным знаходжанні і 6 рублёў — пры 12-гадзінным.

Каментары1

  • Ёсік
    01.10.2025
    А што здарылася? Тутака стабільная стабільнасьць, нават, даляр троху падаражэў, і адразу яго скруціў у барані рог галоўчанка, і за два дні зноў менш за 3 рублі. Чаму кошты ляцяць? "Плоўная N1" на тым тыдні рэкламавалася на банкеты ды карпаратывы 90 рублёў з чалавека, а ў панядзелак ужо 130 рублёў, б.яць, амаль +45 адсоткаў. Гэта што за цэнаўтварэньне? Для чаго дзетак, качанава, нараджаць, каб потым зь імі глядзець на вашую незразумелую палітыку ды эканамічнае няўдальле.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову34

Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год19

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Яшчэ два спадарожнікі з расійскага аналага Starlink не змаглі падняцца на сваю арбіту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць