Культура

Фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва пройдзе ў Беластоку

Цэнтр Беларускай культуры ў Беластоку запрашае на першы фестываль беларускага сучаснага відэамастацтва Samasiej, які адбудзецца з 3 па 7 кастрычніка. На выставе ў межах фэсту пакажуць працы 12 мастакоў, якія цяпер жывуць у Польшчы, Германіі і Літве, хоць большасць з іх родам з Беларусі. У рамках мерапрыемства таксама адбудуцца сустрэчы з мастакамі, канцэрты эксперыментальных мастакоў Olgi Anny Markowskiej i Mufera, паказы фільмаў, паведамляе Budzma.

Адна з мэтаў фестывалю — зрабіць агляд таго, што адбываецца ў сучасным беларускім мастацтве. Відэапрацы, прадстаўленыя падчас фестывалю, пакажуць ці распавядуць пра тое, як мастакі знаходзяць мову і спрабуюць апісаць тое, што адбываецца ў свеце, асабліва на памежных тэрыторыях — на скрыжаванні культур, канфліктаў, крызісаў, дыктатур і вайны.

Тэма выставы натхнёная сімвалам бусла, прабітага стралой, які, нягледзячы на свае раны, ляціць з Афрыкі, каб наладзіць гняздо ў Еўропе. Выстава, якая анансуе канцэпцыю фестывалю па прадстаўленні сучаснага мастацтва, мае назву «I Am Pfeilstorch/ Я ёсць працяты бусел».

Сярод мастакоў, чые працы будуць прадстаўлены: Бергамот, Юра Шуст, Надзя Саяпіна, Юлія Цвяткова, Роза Бусел, Леся Пчолка, Даша Сазановіч, Таня Лічэўская, Тытус Шабельскі-Ружняк, Улад Бохан, Ганна Панюціч, Марыя Немчанка Аржаніч.

Фестываль SAMASIEJ назву ўзяўад загалоўка рамана «Самасей» Сакрата Яновіча, беларускага і польскага пісьменніка з Падляшша. Але гэта не проста назва, гэта ў пэўным сэнсе ідэя і прынцып — здольнасць «самаразвівацца» і «сама-сеяць» (самадапамога / самасей / самазасейванне), ствараць мастацтва, якое з’яўляецца і квітнее нават у самых неспрыяльных умовах.

Фестываль праводзіцца пад патранатам Рэктара Беластоцкай палітэхнікі.

Што ў праграме?

3 кастрычніка

  • 17:00 адкрыццё / канцэрт: Olga Anna Markowska
  • 19:00 экскурсія па-беларуску

4 кастрычніка

  • 12:00 экскурсія па-польску 
  • 14:30 паказ дакументальнага фільма «Апошнія словы» Рамана Шэля (DE, BY) 
  • 17:00 размова & майстар-клас (Роза Бусел)
  • 19:00 размова (Улад Бохан)

5 кастрычніка

  • 12:00 экскурсія па-англійску 
  • 14:00 размова (Уладзімір Грамовіч)
  • 17:00 паказ эксперыментальнага дакументальнага фільма «LAK» Марыі Немчанка Аржаных 
  • 16:30 Mufer. Drone ambient live

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць