Грамадства1313

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Намесніца міністра Святлана Караткевіч выпісала сабе найбольшую прэмію — за арганізацыю візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь. 

Фота з канала МАРГ

Сёння ў 15:39 у канале Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з'явілася і адразу ж было выдалена паведамленне з унутраным дакументам. На лістку фармату А6 пазначана, каму трэба выплаціць прэміі за верасень.

Прызначаны ён Аксане Котлінай, начальніцы аддзела фінансавання і бухгалтарскага ўліку МАРГ. Падпісаны імёнамі намесніц міністра Светланы Караткевіч і Наталлі Васілеўскай.

Найбольшую прэмію — памерам 600 рублёў — выпісала сама сабе намесніца міністра Святлана Караткевіч за арганізацыю візіту дэлегацыі з расійскага Башкартастана.

Святлана Караткевіч. Фота: МАРГ

Другую па памеры прэмію — 500 рублёў — атрымала памочніца міністра Кацярына Ціханчук, якая займае пасаду сакратара ячэйкі БРСМ у міністэрстве. Яе выпісалі за працу ў непрацоўны час.

Кацярына Ціханчук. Скрыншот з відэа тэлеканала СТБ

300 рублёў прэміі атрымала начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Іна Гаўрыльчык — за працу са СМІ. Яна сапраўды часта з'яўляецца ў эфірах дзяржаўных медыя па розных нагодах.

Інна Гаўрыльчык. Скрыншот з ютуба БТ

200 рублёў выпісалі намесніцы міністра Наталлі Васілеўскай. Нагода — за дадатковую нагрузку і актыўны ўдзел у дзейнасці МАРГ.

Наталля Васілеўская. Фота: МАРГ

Таксама 200 рублёў атрымае Наталля Чараповіч, намесніца начальніка аддзела метадалогіі кіравання арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання. Прычына — за працу па дакладзе.

Наталля Чараповіч. Скрыншот з відэа АНТ

Па 150 рублёў атрымаюць два супрацоўнікі, а яшчэ шэсць — па 50 рублёў. Яны дапамагалі пераязджаць рэдакцыі часопіса МАРГ, які называецца «Гермес». Гэта шэраговыя супрацоўнікі міністэрства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Андрусь
    03.10.2025
    Я здагадваюся, якую "працу ў непрацоўны час" выконвала памочніца міністра. Аказваецца, за такую дапамогу міністру (ў зняцці стрэсу і напругі пасля працы?) яшчэ і прэміі з бюджэту плоцяць!
  • хит
    03.10.2025
    Начосницы.
  • Прэмірыст
    03.10.2025
    Filipp, пара ўжо ведаць, ці здагадацца, што такіх аркуш за месяц можа быць некалькі.
    Таму і прэміі ў іх большыя за заробкі.

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць