Грамадства55

Дойліду з Брэстчыны, які будаваў цэрквы ў некалькіх краінах, далі калонію па чатырох палітычных артыкулах

Дойлід Алег Кінеў спецыялізуецца на будаўніцтве з дрэва — найперш культавых пабудоў.

Алег Кінеў. Фота: 1pr.live

Алегу Кіневу 56 гадоў. Ён жыве ў аграрадку Першамайская (Блудзень) у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Праходзіў тэрміновую службу ў марской пяхоце.

Ён прадпрымальнік, займаецца дахавымі працамі. Ягоная спецыялізацыя — выраб купалаў для праваслаўных цэркваў. Алег займаецца гэтым з 2000-х. Спачатку ён працаваў з брыгадай як наёмны працаўнік, а праз некалькі гадоў адкрыў сваю справу.

Купал у вёсцы Іванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Фота: 1pr.live

Кінеў рэканструяваў купал Патрыяршага прадстаўніцтва РПЦ, ствараў купал для царквы вайсковай часці ў Слоніме, рабіў дубовы мост, прыстань і альтанку на выспачцы побач з сядзібай графа Гутэн-Чапскага ў Станькаве і капліцу ў заапарку. Агулам жа ягоныя работы раскіданыя па розных гарадах і вёсках Беларусі.

Купалы вытворчасці Алега ёсць і ў Літве, Швецыі і ЗША.

Купалы для манастыра ў Вірджыніі (ЗША), якія ствараў Алег Кінеў

Алега Кінева арыштавалі напрыканцы 2024 года. Нядаўна яго асудзілі па чатырох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза службовай асобы» (арт. 369 КК) і «ўступленне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК).

Дойліду пагражала да шасці гадоў калоніі, але дакладны прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя. Цяпер ён застаецца за кратамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Ну-ну
    11.10.2025
    Вы нічога не разумееце. Трэба Чытаць Першакрыніцы, Усё Правільна Кажа Пазьняк і наогул, гэта ПАСЬПЯХОВЫ ПРЭЗЫДЭНТ ТРАМП. Гэта так працуе Ляпідарна Геніяльная зьдзелка з лукой. Шкада, што ПАСЬПЯХОВАМУ ПРЭЗЫДЭНТУ ТРАМПУ не далі Нобэля.
  • огульно в смородзіне
    11.10.2025
    >Агулам жа ягоныя працы --- в целом — у цэлым

    агулам == вместе, сообща, совместно; всего, итого
  • Дзядзя агкнт
    11.10.2025
    Ну што як там iдзе упрычосванне i адцягiванiе фашрэжыма дзядзя Пазьняк?

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць