Грамадства11

КДБ распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да Байковай?

Гэта адбылося пасля таго, як генпракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрымання сваёй падначаленай пад вартай.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Камітэт дзяржаўнай бяспекі распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да старшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Беларусі Святланы Байковай. Паводле звестак БелаПАН, гэта адбылося пасля таго, як генпракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся падаўжаць тэрмін утрымання сваёй падначаленай пад вартай пасля заканчэння двух месяцаў з моманту яе затрымання. Па якім артыкуле распачата справа, пакуль невядома.

Ці адпавядае гэтая інфармацыі сапраўднасці, у Камітэце дзяржбяспекі не кажуць. «Без каментароў», — заявіў начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч. А па заканадаўстве толькі гэтае ведамства можа каментаваць справу, якую расследуе.

Нагадаем, Святлана Байкова была затрымана супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Ёй інкрымінуецца некалькі саставаў злачынстваў, у тым ліку перавышэнне ўлады.

3 сакавіка генпракурор заявіў журналістам, што ў яго няма інфармацыі аб карыслівых ці маёмасных незаконных дзеяннях падначаленых. Пры гэтым ён дапусціў, што Байкова магла ўчыніць нейкія парушэнні працэсуальнага характару.

Пазней стала вядома, што генпракурор спрабаваў у судзе Цэнтральнага раёна Мінска абскардзіць рашэнне аб узяцці Байковай пад варту, аднак суд пагадзіўся з высновамі КДБ, а не Рыгора Васілевіча.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць