Спорт55

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы

У нядзелю зборная Фарэрскіх выспаў у адборы да чэмпіянату свету па футболе дома сенсацыйна вырвала перамогу ў Чэхіі з лікам 2:1.

Зборная Фарэраў святкуе гол у вароты Чэхіі. Фота: Uefa.com

Дзве траціны гульні былі 0:0, на 67‑й хвіліне фарэрцы адкрылі лік, потым чэхі зраўнялі, але на 81‑й хвіліне Фарэры зноў забілі — 2:1, і апошнія хвіліны гераічна адбіліся.

У чацвер яны на сваім полі разграмілі Чарнагорыю — 4:0. Таксама ў актыве ёсць дзве перамогі над Гібралтарам (2:1: 1:0).

Нават Харватыі зборная Фарэраў прайграла на сваім полі з мінімальным лікам 0:1, і 1:2 у гасцях Чэхіі.

Становішча ў групе: Харватыя — 16 (6 гульняў), Чэхія — 13 (7), Фарэры — 12 (7), Чарнагорыя — 6 (6), Гібралтар — 0 (6).

Зборнай Фарэраў засталося правесці адну гульню, і яны наўрад ці трапяць у пераходныя матчы.

Каманда згуляе на выездзе з Харватыяй, тады як Чэхія дома з зусім слабым Гібралтарам.

Зборная Фарэраў складаецца ў асноўным з футбалістаў, якія гуляюць ва ўнутраным чэмпіянаце. Гродзенскі «Нёман» летам гуляў у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый з іх «Клаксвікам». У гасцях беларусы прайгралі 0:2, у Венгрыі перамаглі ў асноўны час 2:0 і прайшлі потым па пенальці.

У сусветным рэйтынгу зборная Фарэраў на 136‑м месцы, Чарнагорыя — 80-я, Чэхія — 39-я, а Беларусь — 100-я.

Беларусь прайграла ўсе чатыры гульні ў сваім адборы, праўда, у яе не было супернікаў кшталту Гібралтара.

Каментары5

  • Gorliwy Litwin
    13.10.2025
    Самі футбалёры зборнай Белай Русі не надта вераць у існаванне такой асобнай краіны. Ментальна большасць з іх - правінцыйныя Рускія Людзі, дык і не можа ў іх быць калектыўнага гонару за краіну. Дык і за што можа быць гонар? За Дынастыю і яе эмірацкую заначку? За Красаўцаў? За трэш блогераў?
  • Жвір
    13.10.2025
    Gorliwy Litwin , ну, нельга казаць, што ня вераць, ня трэба грувазьдзіць лухту. Проста тое, што адбываецца з краінай, закранае ўсе сфэры жыцьця грамадзтва й замінае натуральнаму развіцьцю, у тым ліку й спорт.
    Тым больш выклікаюць павагу людзі, якія ў такі час робяць на будучыню, што дазваляюць сілы ды ўменьне. Спыніце ёрніцтва, тут могуць быць толькі словы падтрымкі.
  • a.hto.tam.idze
    13.10.2025
    Футбалісты Фарэраў гуляюць за Радзіму, якую яны не "прадалі і аддалі ў палон".

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць